Сёньня афіцыйна распачынаецца падзея, да якой не адзін год рыхтаваліся тысячы спартоўцаў і мільённая армія заўзятараў ва ўсім сьвеце. Позна ўвечары ў Лёндане цырымоніяй урачыстага адкрыцьця стартуюць юбілейныя, ХХХ Алімпійскія гульні. Для Беларусі Гульні ўжо адзначыліся гучным скандалам — улады Вялікай Брытаніі адмовілі ў візе апошняму дыктатару Эўропы, беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку.