Сёньня ў Менску на 45-м годзе раптоўна памёр незалежны журналіст Сяргей Аляхновіч.
Сёньня для беларусаў афіцыйна пачынаюцца ХХХ летнія Алімпійскія гульні ў Лёндане — яшчэ за дзень да іх урачыстага адкрыцьця.
Урадавыя структуры рапартуюць пра стабільнасьць беларускай эканомікі па выніках першага паўгодзьдзя і пра меркаваны рост прыбыткаў насельніцтва. Адкуль рэсурсы на забесьпячэньне высокіх паказьнікаў і падтрыманьне ўзроўню жыцьця, які пакідае жадаць лепшага?
Расейскія СМІ задаюцца пытаньнем: ці можа першая лэдзі Сырыі Асма Асад знайсьці прытулак у Расеі?
У часе справаздачы старшыні Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што асобныя замежныя банкі паводзяць сябе як «замежныя агенты ў літаральным сэнсе гэтага слова».
Пачаўся алімпійскі тыдзень. Да ўрачыстага адкрыцьця юбілейнай, ХХХ па ліку летняй Алімпіяды ў Лёндане — 5 дзён.
Гутарка з нарвэскай беларускай, маці знакамітага сьпевака Аляксандра Рыбака.
Аляксандар Лукашэнка ажыцьцявіў прыёмку палацава-паркавага ансамбля ў Нясьвіжы — пасьля некалькіх пераносаў урачыстага адкрыцьця сёньня Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі перарэзалі чырвоную стужачку на ўваходзе ў комплекс.
Масква настойвае, каб Беларусь прысьпешыла прыватызацыю аднаго са стратэгічных прамысловых аб’ектаў — салігорскага «Беларуськалія».
Беларусь і Расея сёньня падпісалі генэральны кантракт на будаўніцтва АЭС у Астраўцы паводле расейскага праекту і за расейскія грошы.
У Менску прайшлі перамовы віцэ-прэм’ераў Расеі і Беларусі — Ігара Шувалава і Сяргея Румаса. Сярод іншага абмяркоўвалася пэрспэктыва экспарту так званых растваральнікаў і разбаўляльнікаў.
Фэрмэр Уладзімер Матусевіч зь вёскі Мацкі на Меншчыне ўжо два дзясяткі гадоў дэманструе прыклад спраўна пастаўленай гаспадаркі, якая прыносіць ня толькі прыбытак, але і задавальненьне.
Беларускія ўлады праз афіцыйную прапаганду настойліва пераконваюць, што ніякага парушэньня паветранай прасторы 4 ліпеня швэдзкім самалётам не было.
Абвешчаны музэем гісторыі Магілёва дабрачынны збор сродкаў на выкуп рарытэтнага трактату Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» ідзе не такімі шпаркімі тэмпамі, як было ў нядаўнім выпадку са «Статутам Вялікага Княства Літоўскага».
На паседжаньні каардынацыйнага камітэту ў пытаньнях супрацьпаветранай абароны краін СНД на курорце блізу кіргіскага Іссык-Кулю камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Беларусі Дзьмітрый Пахмелкін паведаміў: Расея паставіць на ўзбраеньне беларускай арміі восем комплексаў зэнітна-ракетных сыстэмаў С300 з клясыфікацыяй ПМУ1.
Дзяржаўная дума Расеі ўсё ж прыняла спрэчны закон аб утылізацыйным зборы на імпартаваныя транспартныя сродкі. Дакумэнт набывае моц 1 жніўня 2012 году. Экспэрты называюць яго цалкам лабісцкім.
Упраўленьне юстыцыі Смалявіцкага раёну адмовіла ініцыятыўнай групе грамадзянаў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму адносна мэтазгоднасьці будаўніцтва кітайскага тэхнапарку на землях, якія суседнічаюць з садовымі таварыствамі. Чыноўнікі ўдакладнілі, што пытаньне такога ўзроўню павінна вырашацца на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.
Беларускія вайскоўцы працягваюць настойваць на тым, што 4 ліпеня ніякі замежны самалёт-парушальнік на тэрыторыю краіны не залятаў.
Стоячы за трыбунай у форме нацыянальнай зборнай, Лукашэнка перайначыў алімпійскі прынцып, заявіўшы, што галоўнае на падобных стартах — ня ўдзел, а перамога.
Улады па-ранейшаму захоўваюць маўчаньне што да гісторыі са швэдзкім лёгкаматорным самалётам, які раніцай 4 ліпеня без перашкод ўварваўся ў паветраную прастору Беларусі.
Загрузіць яшчэ