Аляксандр Лукашэнка 16 верасьня падпісаў указ аб памілаваньні 25 чалавек, асуджаных у тым ліку «за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці», паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
Адзначаецца, што памілаваньне прымеркаванае да афіцыйнага сьвята, «Дня народнага адзінства» 17 верасьня.
Паведамляецца, што сярод памілаваных 12 жанчын і 13 мужчын; 19 чалавек ва ўзросьце да 40 гадоў. У многіх з іх ёсьць дзеці, а адна асуджаная зьяўляецца шматдзетнай маці. Адзін з памілаваных «учыніў злачынства ў непаўналетнім узросьце».
БелТА піша, што «ўсе яны прызналі віну і раскаяліся ў зробленым, узялі абавязаньні весьці законапаслухмяны лад жыцьця».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Блогер «Шэры Кот» і дацэнтка Дуліна пра высылку зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Супрацоўніцы Акрэсьціна мараць стаць палітычнымі ў Польшчы». Паплечнік Статкевіча Сяргей Спарыш пра жыцьцё за кратамі і ўзровень рэпрэсіяў