Паводле суразмоўцы Свабоды, зьняцьце санкцый азначае магчымасьць набываць сучасную тэхніку і праграмнае абсталяваньне.
10 верасьня падчас публічных дэбатаў ва ўніверсытэце ў штаце Юта забілі Чарлі Кэрка, блізкага Дональду Трампу рэспубліканскага актывіста, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе кансэрватыўных ідэй сярод амэрыканскай моладзі.
Маці загінулага палітвязьня Андрэя Паднябеннага кажа, што яе сына знайшлі павешаным у штрафным ізалятары магілёўскай калёніі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, наколькі магчыма павесіцца ў гэтай камэры.
Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025».
За апошнія суткі праз польскую мяжу праехала 645 легкавікоў і 709 грузавікоў. Як нават часовае закрыцьцё мяжы адаб’ецца на людзях і эканоміцы. Разьбіраемся.
Рашэньне Польшчы зачыніць мяжу — адказ ня толькі на вучэньні «Захад-2025», але і на нядаўні арышт польскага манаха, абвінавачанага ў шпіянажы, на няспынны міграцыйны крызіс, на ўтрыманьне за кратамі Анджэя Пачобута.
Два дзясяткі новых і мадэрнізаваных вайсковых аб’ектаў зьявілася ў Беларусі за апошнія тры гады. Сярод іх цэлыя вайсковыя часткі, аэрадромы, вайсковыя базы і пляцоўкі для захоўваньня ядзернай зброі.
Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала яго маці Валянціна. Паводле інфармацыі Свабоды, афіцыйная прычына сьмерці палітвязьня — удушша.
На поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка актыўна ідзе будаўніцтва аб’екта, які экспэрты называюць «стратэгічным» у вайсковым пляне для беларускіх ўладаў і нават робяць дапушчэньне, што тут можа быць разьмешчаны расейскі балістычны ракетны комплекс «Арэшнік».
Журналіст Чэскага грамадзкага радыё Ондржэй Соўкуп у праграме «ПіК Свабоды» пракамэнтаваў абставіны выдварэньня з Чэхіі беларускага дыплямата, якога абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасьці.
Паводле інфармацыі Свабоды, ім можа быць Мікалай Дукшта, які паводле чэскіх зьвестак займае ў беларускай амбасадзе ў Празе пасаду дарадцы і займаецца адміністрацыйнымі справамі.
У незалежных мэдыя разгортваецца дыскусія наконт таго, ці варта «перагарнуць старонку» 2020 году.
Як паведамілі Свабодзе абазнаныя ў сытуацыі крыніцы, прычынай сьмерці Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Загінулага пахавалі некалькі дзён таму.
Мах — распрацоўка холдынгу VK, гэты мэсэнджар расейскія ўлады хочуць зрабіць нацыянальным і замяніць папулярныя WatsApp і Telegram. Чаму гэтым мэсэнджарам пачалі карыстацца беларусы і ў чым небясьпека. Расказваем.
Калі беларусы зь літоўцамі так ладна існавалі большасьць сваёй гісторыі, чаму ня можам у будучыні? Ці можа ў цяперашнім сьвеце камфортна і дэмакратычна існаваць маленькая дзяржава і нацыя? І што замінае інтэлектуалам вярнуцца да ідэі адраджэньня Вялікага княства Літоўскага? Разважае Сяргей Дубавец.
Ці ёсьць для дэмакратычнай супольнасьці Беларусі нейкі варыянт паміж капітуляцыяй і бескампрамісным змаганьнем, спробамі «застацца на старонцы 2020 году»? Над гэтым пытаньнем разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Паразмаўлялі з бацькамі беларускіх школьнікаў і настаўніцай пра тое, як забарона на мабільнікі адаб’ецца на вучнях і іхным жаданьні вучыцца.
Яўгену крыху больш за 20. Яшчэ нядаўна ён зарабляў 6 тысяч эўра ў месяц на караблі, а апошнія паўтара году ратуе і страчвае людзей на вайне.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч адказвае на пытаньне, чаму вучэньні Захад пройдуць у зьменшаным маштабе, і тлумачыць, чаму афіцыйны Менск усё больш гаворыць пра сваё міралюбства.
У Кіеве затрымалі грамадзяніна Беларусі паводле падазрэньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні з мэтай далейшага продажу 2 кіляграмаў 44 грамаў асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва PVP.
Прынагодны альянс пераважна эўрапейскіх краін, вядомы як «Кааліцыя ахвочых», які абавязаўся распрацаваць жыцьцяздольны плян бясьпекі для пасьляваеннай Украіны, праводзіў сустрэчы цягам некалькі месяцаў, але выразных вынікаў амаль не было.
Пра ўзлом базы зьвестак маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн» стала вядома ў лютым. Першыя арышты ў гэтай справе пачаліся адразу і працягваюцца дагэтуль. Паразмаўлялі зь фігурантамі справы і праваабаронцамі аб тым, што можа быць далей.
Кітай прадэманстраваў сваю вайсковую моц і паглыбленьне сувязяў з Расеяй падчас грандыёзнага вайсковага параду, прысьвечанага 80-годзьдзю заканчэньня Другой усясьветнай вайны.
Удзел Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) умацоўвае суб’ектнасьць і сувэрэнітэт краіны, збалянсоўвае ўплыў Расеі, мяркуе былы дыплямат, аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
«Мое баба — Діректор морга», «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме», «Гвалт», «Забойства на вуліцы Макаёнка» — назовы некалькіх кніг, якія трапілі ў доўгі сьпіс галоўнай літаратурнай прэміі Беларусі. Пагаварылі пра адметнасьці прэміі зь літаратуразнаўцам і з драматургам.
Малы Васіль пачаў казаць на чырвона-зялёныя сьцягі ў горадзе: «Гэта сымбалі нашай зямлі». Ягонай сястры Каміле ў школе загадалі кідаць «гранаты» і танцаваць на выбарах. Іхныя бацькі сабралі дзяцей і пераехалі ў Польшчу. Расказваем іхную гісторыю.
Кожная мова самабытная ня толькі гучаньнем і багатая ня толькі словамі. Устойлівыя выразы — фразэалягізмы й прыказкі — адлюстроўваюць нацыянальны характар і ўвасабляюць народную мудрасьць. Ці ведаем іх?
Беларускае выдавецтва Grunwald у Канадзе выдала кулінарную кнігу The Belarusian Cookbook, напісаную гісторыкам Алесем Белым, які сабраў рэцэпты з розных традыцый: беларускіх, габрэйскіх, татарскіх, літоўскіх.
Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Актор з Горадні Аляксандар Енджэеўскі адкрыў дзіцячую тэатральную школу ў Беластоку. Ён заўважае і тэрапэўтычны эфэкт ад заняткаў. Пра заняткі ў школе, падпрацоўку ў пункце выдачы і ў дастаўцы піццы, а таксама пра сваю мару актор расказаў Свабодзе.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
Пасьля 2020 году тысячы беларускіх дзяцей апынуліся ў вымушанай эміграцыі. Толькі ў Польшчы ў 2004/25 навучальным годзе вучылася 31 тысяча беларускіх дзяцей. Дзе і як за мяжой можна атрымаць адукацыю па-беларуску і зь беларускім зьместам? Пагаварылі з стваральнікам Беларускай школы ў Варшаве.
Пасьля вучэньняў «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. З таго часу заходнія суседзі Беларусі ўспрымаюць расейскую вайсковую прысутнасьць вельмі хваравіта. А слова «вучэньні» выклікаюць зразумелыя асацыяцыі з падзеямі трохгадовай даўніны.
Сьпіс «здраднікаў дзяржавы» нядаўна папоўнілі сацыёляг, яшчэ адзін журналіст, праграміст. Дагэтуль у ім былі вайскоўцы, музыка-бубнач, мэнэджар культуры, галоўны лекар санаторыю і нават ксёндз.
У размове з Свабодай яго ўдзельнікі расказалі пра пылавую буру, якая налятае на месца правядзеньня фэстывалю ў штаце Нэвада, і запэўнілі, што ўсё задуманае зьдзейсьняць, нягледзячы на непагадзь.
Абставіны зьнікненьня былога дыплямата і чыноўніка Анатоля Котава па-ранейшаму невядомыя. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне. Куды небясьпечна езьдзіць беларусам, якія асьцерагаюцца перасьледу з боку рэжыму?
Улады Ірану і Беларусі дамовіліся ўзаемна скасаваць візы для турыстаў і запусьціць простыя авіярэйсы паміж дзьвюма краінамі. Свабода распытала беларускага падарожніка і спэцыяліста ў турызьме аб пэрспэктывах такога кірунку падарожжаў.
Котаў не выходзіць на сувязь ужо пяць дзён, ён меў вярнуцца ў Варшаву з Стамбулу 24 жніўня. Родныя палітыка падалі заяву аб яго зьнікненьні ў турэцкую паліцыю.
25 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прайшоў дэталёвае мэдычнае абсьледаваньне, якое нібыта паказала, што ён здаровы. Свабода паспрабавала разабрацца, якія праблемы са здароўем мае Лукашэнка і якая практыка публікацыі мэдычных аглядаў кіраўнікоў дзяржаў існуе ў розных краінах сьвету.
Беларусь жыве пад санкцыямі з 1997 году. За наяўнасьць у краіне палітвязьняў Эўразьвяз і ЗША тройчы ўводзілі санкцыі: у 2006-м, 2010-м і 2020-м. Узгадваем, як гэта было.
Гісторыя журналіста-фрылансэра Радыё Свабода Ўладзіслава Есіпенкі, які працаваў у праекце Радыё Свабода Крим.Реалії, а пасьля адбыў больш за 4 гады ў расейскіх катоўнях.
Пакуль сабралі менш за палову, але тэмп ня горшы за леташні. Прадстаўнік фонду BySol расказаў Свабодзе, як ідзе дзіцячы збор перад школай.
Лукашэнка ў інтэрвію журналістам беларускіх дзяржаўных мэдыя шмат хваліў Трампа, ва ўсім падтрымаў Расею, казаў, што Беларусь гатовая падключыцца да гарантый бясьпекі Ўкраіне. Наконт вызваленьня палітвязьняў нічога не абяцаў. А яшчэ ўсяляк лаяў палітычных апанэнтаў.
Чаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам?
Паводле суразмоўцаў Свабоды зь ліку юрыстаў і расьследавальнікаў, сувязь паміж ліквідацыяй і выдаленьнем з санкцыйнага сьпісу ЗША можа існаваць, аднак застаецца пытаньне, чаму санкцыі зьнялі і з Нэбайшы Карыча.
Улады Беларусі падрыхтавалі праект выратаваньня «Амкадору». Расказваем, як гэтае прадпрыемства гадамі падтрымлівалі ўлады і чаму яно апынулася ў фінансавай пастцы.
Беларуска Ксенія пераехала ў Аргентыну і зьбіраецца замуж за аргентынца. Пра тое, як ёй зрабілі прапанову, як яна карыстаецца тэлефонам на вуліцы і як ейны бел-чырвона-белы сьцяг ледзь ня стаў прычынай канфлікту з каханым, яна расказала Свабодзе.
Хваля пратэстаў, якая пачалася ў Сэрбіі ў лістападзе 2024 году, уступіла ў новую фазу штодзённых сутыкненьняў паміж дэманстрантамі і паліцыяй з 12 жніўня, калі ў паўночных гарадах Вэрбас і Бачка-Паланка ўспыхнуў гвалт.
На днях адбылася падзея, якая паставіла на вушы ўсю краіну. Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда.
Загрузіць яшчэ