Дагэтуль расейскія ўлады абвяргалі папярэджаньні пра радыяцыйную небясьпеку, але сёньня пацьверджана: на Браншчыне сапраўды адбыліся пажары ў лясах, забруджаных радыяцыяй пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ці пацягне гэта за сабой наступствы для Беларусі, якая суседнічае з расейскім рэгіёнам?