Паводле прагнозаў гіганта праграмнага забесьпячэньня, амэрыканскай кампаніі Microsoft, да 2020 году 90% усіх тэкстаў будзе прадавацца ў электронным выглядзе, а разам з пэрсанальным кампутарам адным са спосабаў прагляду інфармацыі будзе электронная кніга, якая ўжо пачала трыюмфальнае шэсьце па сьвеце. Ці апанавалі «рыдэры» Беларусь? Ці назіраецца ажыятажны попыт на «кішэнныя бібліятэкі»?
Нягледзячы на пажаравыбуховае становішча, расейскія мэдыі не забываюцца пра беларускую тэматыку. У пятніцу чытачам прапанаваная чарговая порцыя антылукашэнкаўскіх матэрыялаў.
Расейскі рэжысэр Аляксандар Валаў, які набыў скандальную славу дзякуючы эратычным фільмам з удзелам герояў, падобных да вышэйшых асобаў мае завяршыць стужку "Бацькава шчасьце".
Расейскія СМІ працягваюць інфармацыйную атаку супраць кіраўніцтва Беларусі. Крытычныя матэрыялы, якія выкрываюць сутнасьць беларускага рэжыму, апошнімі днямі зьяўляліся на самых папулярных газэтных і радыйных пляцоўках.
Месца для аднаго з найменшых у краіне комплексаў (усяго на 280 месцаў) днямі пачалі рыхтаваць на беразе Дняпра побач з лыжаролернай трасай і пляцоўкай, на якой прызямляецца прэзыдэнцкі верталёт.
Лукашэнка заявіў, што хоць цяпер можа зрабіць заробак у 1,5—2 тысячы даляраў, але тады за ўсё давядзецца плаціць рэальную цану. Ён зрабіў выснову: большасьць беларускага насельніцтва ня хоча рынкавых коштаў.
Расея агучыла шэраг умоваў, выкананьне якіх павінна папярэднічаць будаўніцтву першай беларускай АЭС. Масква заявіла, што прэтэндуе на 50% прыбытку ад рэалізацыі вырабленай электраэнэргіі.
НТВ распачала здымкі трэцяй сэрыі скандальнага фільму "Хросны Бацька".
НТВ прыступіла да здымак трэцяй сэрыі дакумэнтальнага фільму "Хросны бацька". Паводле зьвестак "Беларускага партызана", працяг выйдзе ў эфір напярэдадні 16 жніўня, калі ў Беларусі традыцыйна ўзгадваюць зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў.
Калектыў Купалаўскага тэатру сёлета адзначае адразу два юбілеі.
Улады зьбіраюцца да 2020 году вынесьці за межы Менску блізу 20 прамысловых аб'ектаў, а пэрымэтар сталіцы "закальцаваць" гарадамі-спадарожнікамі.
Беларуская тэма застаецца адной з найбольш запатрабаваных у расейскіх СМІ. Многія найбуйнейшыя тэлеканалы і газэты за апошнія дні адзначыліся новымі матэрыяламі пра Беларусь і яе кіраўніцтва.
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі прэзэнтавала Даклад аб усясьветных інвэстыцыях у 2010 годзе. Заяўлена, што ў параўнаньні зь мінулым годам сёлета першае паўгодзьдзе дэманструе паступальнае аднаўленьне ўсясьветнай эканомікі. Як вынік — значны прыток інвэстыцыяў па ўсім сьвеце. Які паказьнік інвэстыцыйнай прывабнасьці мае Беларусь?
У Менску разьвіталіся зь Ігарам Дабралюбавым. Адзін з найбольш вядомых беларускіх кінарэжысэраў памёр пасьля некалькіх інфарктаў і інсультаў на 77 годзе і быў пахаваны на Ўсходніх могілках сталіцы.
Сёньня ў Менску разьвіталіся зь Ігарам Дабралюбавым. Адзін з найбольш вядомых беларускіх кінарэжысэраў памёр пасьля некалькіх інфарктаў і інсультаў на 77-м годзе.
Ад 2011 году ў Беларусі пачне дзейнічаць спрошчанае падатковае заканадаўства. На восеньскай сэсіі Палата прадстаўнікоў мае ўхваліць асаблівую частку Падатковага кодэксу, якім будзе рэгулявацца ўся палітыка дзяржавы ў гэтай галіне.
Сёньня ў Гаспадарчым судзе Менску адбылося падрыхтоўчае паседжаньне з удзелам прадстаўнікоў Менскага гарвыканкаму і адукацыйнай установы "Рух наперад", якая арганізавала кампанію "Гавары праўду".
Цягам выходных антылукашэнкаўскія сюжэты паказалі Першы канал ды дзяржаўны тэлеканал "Расея", злосным артыкулам разрадзіўся "Московский комсомолец", беларуская тэматыка была галоўнай у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы".
Расейска-беларуская інфармацыйная вайна набірае абароты. Да якой рысы ў гэтых баталіях гатовыя дайсьці байцы мэдыйнага фронту? Меркаваньні Б.Грызлова, У.Жырыноўскага, А.Мінкіна, В.Шандаровіча, А.Басілашвілі, У.Какашвілі.
Агенцтва фінансавых навін са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт агучыла цану, па якой нібыта Беларусь набывае нафту ў Вэнэсуэле. Згодна з паведамленьнем, выдаткі на закуп і транспартаваньне першых 80 тысяч тон нафты з Вэнэсуэлы склалі 656 даляраў за кожную тону, што ў 1,5 раза даражэй за расейскую нафту.
Загрузіць яшчэ