На аўтараў артыкулаў, якія ставяць пад сумнеў афіцыйную вэрсію сьмерці заснавальніка сайту "Хартыя-97" Алега Бябеніна, пасыпаліся ананімныя пагрозы. Ім абяцаюць, што яны могуць стаць "наступнымі", могуць бясьсьледна зьнікнуць ці трапіць у аўтакатастрофу.