Абяцаньні ўладаў справіцца з праблемай множнасьці валютных курсаў мелі плён. Але толькі ў тым сэнсе, што і вытворцы, і кампаніі-імпартэры, і гандляры пачалі рабіць разьлікі па самай верхняй мяжы. Гэта значыць, закладваюць у кошт тавараў максымальна магчымыя страты. Вынікам – імклівы рост цэнаў.