Падчас інспэкцыі рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Аляксандар Лукашэнка фактычна ўхваліў падвышэньне коштаў на імпартаваныя тавары.
Фінансавы рынак Беларусі па-ранейшаму паралізаваны ў чаканьні дэвальвацыі. Ускосна пра неабходнасьць «адпусьціць» рубель ужо заявілі і ўрадоўцы, і прадстаўнікі Нацыянальнага банку.
Расьце колькасьць банкаў, якія спыняюць ці абмяжоўваюць валютныя апэрацыі па плястыкавых картках. Да іх ліку далучылася і адна з найбуйнейшых банкаўскіх установаў краіны — "Белаграпрамбанк".
Прэзэнтуючы ў такі ж дзень два гады таму на сваёй радзіме ў Крэве паэму «Вялікдзень», паэт Уладзімер Някляеў наўрад ці мог уявіць, што сёлета адно з галоўных хрысьціянскіх сьвятаў давядзецца сустракаць пад арыштам.
Ці варта беларусам разглядаць Грузію як пляцоўку для працаўладкаваньня?
Нягледзячы на абяцаньні ўладаў у сьціслыя тэрміны стабілізаваць фінансавы рынак, валюты па-ранейшаму няма. Амаль усе зьдзелкі перайшлі ў ценявы сэктар, дзе курс рубля да даляра перавышае афіцыйны ў паўтара раза.
Напярэдадні 25-й гадавіны чарнобыльскай трагедыі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам заявіў, што атамная электрастанцыя жыцьцёва неабходная, таму яна будзе пабудаваная.
Падчас свайго звароту Аляксандар Лукашэнка назваў зьнешнія і ўнутраныя фактары, якія спрычыніліся да вострага фінансава-эканамічнага крызісу ў дзяржаве.
Валютны крызыс у Беларусі працягваецца. Ахвярамі яго перадусім становяцца імпартэры. Аўтадылеры – у іх ліку. Паўстала пытаньне ўвогуле пра мэтазгоднасьць існаваньня крамаў новых аўто.
Абяцаная ўладамі стабілізацыя валютнага рынку не надышла. Абменныя пункты і банкаматы даляраў ды эўра не выдаюць, а «ценявы» валютны курс перавышае афіцыйны на 30–50%.
Тыдзень таму, 11 красавіка, на станцыі «Кастрычніцкая» менскага мэтрапалітэну адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі 13 чалавек, яшчэ больш за 200 атрымалі фізычныя і псыхалягічныя траўмы. Як хутка загояцца раны трагедыі?
Беларускае кіраўніцтва абяцае "стабілізаваць сытуацыю" на валютным рынку краіны цягам бліжэйшых дзён. Між тым экспэрты перакананыя: ва ўмовах глыбокага фінансавага крызісу, у якім апынулася Беларусь, ніякая стабілізацыя ня будзе магчымая без абясцэньваньня нацыянальнай валюты.
Пра ўмовы існаваньня ў вымушаным ад'езьдзе расказаў лідэр арганізацыі "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў, які пакінуў Беларусь пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Эўрапейскія банкі і страхавыя кампаніі рэкамэндавалі гандлёвым партнэрам беларускіх прадпрыемстваў устрымацца ад нарошчваньня абаротаў і паступова пераходзіць на рэжым працы па перадаплаце.
Падзеі на валютным рынку Беларусі выклікаюць неразуменьне ў міжнародных фінансістаў. Якім чынам у дадзенай сытуацыі мусіць дзейнічаць Нацыянальны банк? Чаму беларускія ўлады ўпарта адмаўляюцца ад дэвальвацыі рубля?
Імпартэры папярэдзілі: пры цяперашнім стане рэчаў, калі валюта пад набыцьцё прадукцыі далей будзе недаступная, кошт бальшыні харчоў самым бліжэйшым часам падскочыць на 50%.
Жалоба па ахвярах тэракту 11 красавіка абвешчана ў Менску, але не ва ўсёй Беларусі. Жалоба нацыянальнага маштабу ў Беларусі была абвешчаная толькі аднойчы.
Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся аказаць матэрыяльную дапамогу сем'ям загінулых і пацярпелых падчас выбуху ў менскім мэтро. Таксама ён загадаў гарадзкім уладам, каб тыя ўзялі на сябе арганізацыю пахаваньняў.
Фармальна Нацыянальны банк захоўвае ранейшую прывязку беларускага рубля да асноўных валют. Але ў рэальнасьці дзейнічае множнасьць курсаў, а банкі пераходзяць на дамоўную працу з кліентамі.
Старшыня руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык сёлета ад'ехаў ва Ўкраіну. У Кіеве зь ім сустрэўся наш карэспандэнт.
Загрузіць яшчэ