Канцэрн "Белнафтахім" на працягу двух тыдняў падвысіў кошты паліва агулам больш як на 50%. Між тым многія экспэрты перакананыя: ва ўмовах рэзкага зьніжэньня даходаў насельніцтва прывязваць кошт бэнзіну да курсу даляра амаральна.
Як адрэагаваў валютны рынак на рашэньне Рады Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС выдзеліць Беларусі крэдыт у памеры 3 мільярды даляраў цягам трох бліжэйшых гадоў? Маніторынг абменных пунктаў і банкаў паказвае, што рэакцыі практычна няма.
У Кіеве Рада Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, якая складаецца зь міністраў фінансаў краінаў СНД, разглядала заяўку Беларусі на атрыманьне стабілізацыйнага крэдыту памерам больш за 3 мільярды даляраў на працягу трох гадоў, пачынаючы ўжо ад 2011-га.
Дзяржаўныя экспэрты падлічылі, што беларускае насельніцтва трымае ў панчохах амаль паўтара дзясятка мільярда даляраў.
Сытуацыя на фінансавым рынку Беларусі не паказвае тэндэнцыі да паляпшэньня. Людзі ў разгар адпачынкаў ня могуць свабодна набыць валюту, каб выехаць за межы краіны, празь перабоі ў працы міжбанкаўскай біржы абмежаваныя ў магчымасьцях і кампаніі, якія пастаўляюць імпартную прадукцыю.
Ад 1 чэрвеня падвышаецца памер матэрыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзянаў, якія, паводле разьлікаў дзяржаўных эканамістаў, найбольш пацярпелі ў выніку дэвальвацыі ды наступнай інфляцыі.
Паводле адмыслоўцаў у галіне турызму, з прычыны працяглага фінансавага крызісу колькасьць тых беларусаў, якім удасца адпачыць за мяжой, сёлета можа скараціцца ўдвая.
Дзейнасьць міжбанкаўскай біржы з-за нявыгадных умоваў таргоў спаралізаваная.
Усё больш выпадкаў, калі і дзяржаўныя, і камэрцыйныя банкі, спасылаючыся на адсутнасьць вольных сродкаў, ня могуць вярнуць людзям уклады і просяць кліентаў пачакаць.
Пасьля шматгадовых марных спробаў выціснуць з абарачэньня ў Беларусі амэрыканскі даляр Нацыянальны банк адмаўляецца ад ранейшай стратэгіі і пашырае пералік дазволеных апэрацый з замежнай валютай.
Пасьля расейска-грузінскай вайны ў жніўні 2008 году пазыцыі Саакашвілі ўмацаваліся, і шмат хто нават зь ліку тых, хто крытыкуе ўлады, згодны патрываць да канца ягонага прэзыдэнцкага тэрміну ў 2013 годзе.
У выніку дэвальвацыі найбольшыя страты панесьлі тыя людзі, якія, спадзеючыся на абяцаныя банкамі высокія працэнты, трымалі свае зьберажэньні на рублёвых дэпазытах. Паводле розных ацэнак, гэтыя страты складаюць каля 1,3 мільярда даляраў.
З-за затрыманьня арганізатара акцыі "Стоп-бэнзін" Арцёма Шаркова, які быў дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС, акцыя супраць чарговага падвышэньня коштаў на паліва адбылася ня ў поўным фармаце.
Маштабная дэвальвацыя беларускага рубля, абвешчаная ўрадам і Нацыянальным банкам учора, не прывяла да стабілізацыі фінансавага рынку.
Улады прызналі неабходнасьць дэвальвацыі. Паводле крыніцаў, прынятае рашэньне зьнізіць ад 24 траўня афіцыйны курс рубля на 55% — да амаль 5 тысяч рублёў за даляр зь цяперашніх 3155 рублёў.
Фінансавы рынак Беларусі прыціх, пераварваючы навіну пра вусныя дамоўленасьці аб выдзяленьні першага траншу стабілізацыйнага крэдыту з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на падтрымку беларускага рубля.
Ва ўмовах, калі цяжка канвэртаваць рубель, які штодня губляе ў вартасьці па некалькі працэнтаў, людзі кінуліся ўкладаць грошы ў прадукты харчаваньня, бытавую тэхніку, будаўнічыя матэрыялы.
Заявы кіраўніцтва Беларусі пра шматмільярдныя крэдыты, якіх трэба чакаць неўзабаве, выклікалі адваротны эфэкт. Сёньня на міжбанкаўскай біржы за даляр даюць ужо 8500 рублёў, а асобныя кампаніі праводзяць зьдзелкі па звышкурсе — 10 000 рублёў.
Востры фінансавы крызіс справакаваў рэзкі адток зь дзяржаўных і камэрцыйных банкаў ня толькі рублёвых, а нават і валютных укладаў. Людзям спакайней, калі іх грошы будуць знаходзіцца у панчохах ці пад матрацам, але пад кантролем.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра гатовасьць Расеі выдзеліць Беларусі крэдыт на 6 мільярдаў даляраў экспэрты ацэньваюць як двухсэнсоўную.
Загрузіць яшчэ