У Менску распачаў працу Нацыянальны фэстываль архітэктуры «Менск-2011». У будынку Палаца мастацтваў выстаўленыя макеты і плякатныя праекты сталічнай забудовы.
Насуперак заявам дзяржаўнай прапаганды пра тое, што гіганцкі дысбалянс сальда зьнешняга гандлю паступова скарачаецца, афіцыйныя лічбы сьведчаць пра іншае.
Будаўнічы ажыятаж з прыцягненьнем крэдытаў па выгадных стаўках адыходзіць у мінулае. Банкі масава згортваюць праграмы пазыкаў на будаўніцтва. Дзяржава жорстка разьмяжоўвае тых, хто мае патрэбу ў жыльлі, і тых, хто на гэтым намагаўся зарабіць.
Дзьве дэвальвацыі беларускага рубля, якія адбыліся цягам паўгода, прывялі да таго, што шэраг камэрцыйных банкаў перастаў адпавядаць патрабаваньням Нацыянальнага банку па паказьніку «дапушчальнай рызыкі».
БВФБ стрымана адрэагавала на татальнае падаражэньне жыцьця ў Беларусі. Кошты на шэраг тавараў і паслугаў падскочылі на дзясяткі працэнтаў, але па выніках таргоў рубель у адносінах да даляра патаньнеў усяго на 80 пунктаў.
З пачаткам лістапада беларусаў чакаюць маштабныя зьмены цэньнікаў на многія тавары і паслугі — ад праезду ў грамадзкім транспарце і падаражэньня паліва да скачка камунальных тарыфаў ды цэнаў на самыя запатрабаваныя лекі.
Амаль 10 месяцаў няма ў эфіры "Аўтарадыё" — 12 студзеня калектыў радыёстанцыі быў пастаўлены перад фактам згортваньня вяшчаньня. Пра шанцы на вяртаньне ў эфір наш гутарка з дырэктарам радыёстанцыі Юрыем Базанам.
Нягледзячы на абяцаньні зьвесьці да мінімуму ўмяшаньне ў свабоднае фармаваньне курсу беларускага рубля, Нацыянальны банк працягвае адміністрацыйнае рэгуляваньне.
Як адаб'ецца на эканоміцы Беларусі рашэньне вядучых эўрапейскіх банкаў спыніць кантакты з афіцыйным Менскам? Экспэрты лічаць, што сувязь з аўтарытарным рэжымам надзвычай кепска ўплывае на імідж банкаў у дзелавым асяродку.
Нямецкі «Deutsche Bank» і францускі «BNP Paribas» спыняюць супрацоўніцтва з урадам Беларусі ў справе разьмяшчэньня беларускіх дзяржаўных аблігацый.
Нямецкі "Deutsche Bank" і францускі "BNP Paribas" спыняюць супрацоўніцтва з урадам Беларусі.
Ад 20 кастрычніка, калі беларускі ўрад, падцягнуўшы афіцыйныя паказьнікі Нацбанку да рынкавых, адрапартаваў пра выхад на адзіны раўнаважны курс, рубель толькі ўмацоўваецца.
На першых таргах пасьля ўчорашняга аб’яднаньня асноўнай і дадатковай сэсій Беларускай валютна-фондавай біржы рубель нязначна ўмацаваўся — на 20 пунктаў. Цяпер афіцыйны курс складае 8660 рублёў за даляр.
У сераду адбыліся апошнія таргі на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы. Рубель умацаваўся яшчэ на 100 пунктаў, зафіксаваўшыся на адзнацы 8790 за даляр.
За два дні да абвешчанага ўладамі выхаду на адзіны раўнаважны курс нацыянальная валюта працягвае ўмацоўвацца.
Цягам выходных усе дзяржаўныя тэлеканалы цытавалі кіраўнікоў ураду і Нацбанку, якія абяцалі, што хутка адбудзецца выхад на адзіны курс беларускага рубля і што нацыянальная валюта пачне ўмацоўвацца ўжо ад панядзелка.
13 кастрычніка Сяргей Міхалок мусіў зьявіцца на «гутарку» ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.
Па выніках таргоў на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рынкавы курс рубля застаўся на ўчорашнім узроўні — 9010 за даляр.
Рубель працягвае імклівае падзеньне на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы — сёньня ён пераадолеў псыхалягічную мяжу ў 9000 за даляр.
Па выніках апошніх таргоў на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель рэкордна патаньнеў адразу на паўтысячы пунктаў, перасягнуўшы нават паказьнік першых таргоў 14 верасьня.
Загрузіць яшчэ