Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Доктар сацыялёгіі быў затрыманы за 15 хвілінаў да пачатку прэзэнтацыі апошняга, верасьнёўскага, дасьледаваньня НІСЭПД, у якім, сярод іншага, гаварылася: толькі 24,5% апытаных давяраюць дзейнаму кіраўніку дзяржавы.