Пакуль абмежаваньні тычыцца карыстальнікаў зь дзяржаўных структураў. У ліку рэсурсаў, якія клясыфікуюцца як экстрэмісцкія ці такія, што распаўсюджваюць матэрыялы непрыстойнага зьместу, – шэраг грамадзка-палітычных сайтаў, уключна зь "Беларускім партызанам", "Хартыяй-97", prokopovi.ch, блогам Яўгена Ліпковіча.