Неўзабаве споўніцца год з моманту падвойнага тэрарыстычнага акту ў Нарвэгіі, учыненага «нарвэскім стралком» Андэрсам Брэйвікам. Ліпеньская трагедыя, у выніку якой загінулі 77 чалавек, стала шокам ня толькі для мясцовых жыхароў. Якраз у тыя дні зьбіраўся ехаць вучыцца ў нарвэскі каледж Red Cross Nordic у мястэчку Флеке (Flekke) мянчук Георгі Чхаідзэ.