Эўрапейскі парламэнт абвясьціў кандыдатаў на прэмію Сахарава 2025 году, якую прысуджаюць за заслугі ў абароне правоў чалавека. Сярод намінантаў — беларускі палітвязень, журналіст і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.
Яго кандыдатуру вылучылі дзьве ўплывовыя групы Эўрапарламэнту — Эўрапейская народная партыя і Эўрапейскія кансэрватары і рэфарматары.
Сёлета на прэмію Сахарава таксама прэтэндуюць:
- Прадстаўнікі прадэмакратычнага руху Грузіі.
- Арганізацыя Budapest Pride з Вэнгрыі.
- Журналісты і гуманітарныя работнікі з зон канфліктаў.
- Сэрбскія студэнты.
- Чарлі Кёрк, амэрыканскі кансэрватар.
- Буалем Сансаль, альжырскі пісьменьнік.
Ляўрэата абвесьцяць у канцы кастрычніка, а ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе ў сьнежні ў Страсбургу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмія Сахарава: Чаму беларускі палітвязень Пачобут сёлета фаварыт і што можа стаць перашкодай для ягонай узнагародыБеларусы тройчы станавіліся ляўрэатамі прэміі Сахарава
У 2004 годзе — Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У 2006-м — Аляксандар Мілінкевіч, лідэр дэмакратычнай апазыцыі.
У 2020-м — Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, у тым ліку Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская.
Намінантамі былі
2004 год — Моладзевы рух «Зубр».
2011 год — Зьміцер Бандарэнка.
2012 год — палітвязень і праваабаронца Алесь Бяляцкі.
2013 год — Беларускія палітвязьні Алесь Бяляцкі, Эдуард Лобаў і Мікола Статкевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію імя Сахарава прысудзілі «адважнаму народу Ўкраіны», які змагаецца з расейскай агрэсіяйШто такое прэмія Сахарава
Прэмія «За свабоду думкі», названая ў гонар савецкага фізыка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснаваная ў Эўрапейскім парлямэнце ў 1988 годзе. Яе прысуджаюць людзям або грамадзкім арганізацыям, якія вызначыліся ў абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Фінансавы памер прэміі — 50 тысяч эўра.
Ляўрэата прэміі абірае прэзыдыюм Эўрапарлямэнту, у які ўваходзяць сьпікер і старшыні ўсіх сямі фракцыяў.