Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У Магілёве затрымалі брата палітвязьня
У Магілёве каля месяца таму затрымалі Дзьмітрыя Чавусава, брата палітвязьня Віталя Чавусава, паведаміў праваабарончы тэлеграм-канал @MAYDAYMog. Прычыны і акалічнасьці яго затрыманьня пакуль невядомыя.
Сам Віталь Чавусаў, дырэктар рэклямнай фірмы, у траўні быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня па абвінавачаньні ў «садзейнічаньнi экстрэмісцкай дзейнасьці», якое зьвязваюць з «справай Гаюна». Падрабязнасьці яго справы і ўмовы адбываньня кары публічна не вядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 верасьня: затрымалі некалькіх чалавек, датычных да тэлеграм-чату «Орг BY»