Трапны стрэл з адлегласьці 4 км. Украінскі снайпэр пабіў рэкорд

Ілюстрацыйная выява

Кулі ўкраінскага снайпэра трапілі ў двух расейскіх салдат з адлегласьці 4 км. Гэта новы рэкорд самага далёкага трапнага стрэлу снайпэра. Яшчэ нядаўна гэты вынік здаваўся немагчымым. Жаўнеру дапамагалі дрон і штучны інтэлект.

Рэкорд быў усталяваны 14 жніўня ў раёне Пакроўска. Украінскі снайпэр зрабіў стрэлы з адлегласьці чатырох кілямэтраў зь вінтоўкі Snipex Alligator (калібр 14,5 мм). Гэта зброя ўкраінскай вытворчасьці кампаніі CHADO-Holding. Даўжыня вінтоўкі складае 2 мэтры, а з глушыцелем — ажно 2,5 м, вага ж дасягае 25 кг.

Украінскага жаўнера падтрымліваў выведвальны дрон і штучны інтэлект, які дапамагаў у прыцэльваньні. Снарад прабіў шкло акна, за якім знаходзіліся расейскія жаўнеры. Далёкасьць снарадаў гэтай вінтоўкі дасягае сямі кілямэтраў.

Папярэдні рэкорд — 3 кілямэтры і 800 мэтраў — таксама належаў жаўнеру Узброеных сіл Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы штам каронавіруса «Стратус» — у Беларусі