На заходнім узьбярэжжы Латвіі знайшлі абломкі расейскага дрона

Знойдзены каля Вэнтсьпілса абломак дрона

На пляжы каля латвійскага горада Вэнтсьпілс знайшлі абломкі таннага расейскага дрона-падманкі «Гербэра». Магчыма, ён упаў у мора і яго вынесла на бераг.

Прэмʼер-міністарка Латвіі Эвіка Сіліня даручыла разабрацца, ці не зьвязаны інцыдэнт з масавым залётам дронаў у Польшчу 10 верасьня.

Тая падзея стала прычынай закрыцьця Латвіяй паветранай прасторы ўздоўж мяжы зь Беларусьсю з 11 верасьня. Яно будзе дзейнічаць яшчэ тры тыдні ў цёмны час содняў.

«Наш прыярытэт — умацаванне ўсходняй мяжы, але гэтаксама відавочна, што важна забяспечваць абарону ўзбярэжжа Балтыйскага мора, усталёўваючы сэнсары», — цытуе Эвіку Сіліня Delfi.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія ўлады пацьвердзілі, што дом у Вырыках пацярпеў не ад дрону
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пракамэнтаваў інцыдэнт зь беспілётнікамі, якія 10 верасьня прарваліся ў Польшчу