МЗС прыгразіў польскім перавозчыкам у заяве пра «добрасуседзкі» працяг дазволу на выезд на 10 дзён

Чарга фураў на беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота

Зь Беларусі да закрыцьця Польшчай мяжы зь Беларусьсю не пасьпелі выехаць 1453 польскія фуры.

Выяжджаць празь Літву ці Латвію ўлады Беларусі ім забаранілі яшчэ ў лютым 2023 году.

Раницай 17 верасьня Мытны камітэт паведаміў, што перавозьнікі могуць зьвярнуцца па працяг дазволу. А Міністэрства замежных спраў у пазьнейшай заяве, паўтарыўшы гэтую інфармацыю, прыгразіла па сканчэньні адтэрміноўкі «прымяніць усе прадугледжаныя законам меры ў поўным аб’ёме».

У заяве гаворыцца пра «чалавечнасьць», «здаровы сэнс» і «жэст добрай волі». Аднак там нічога няма пра зьняцьцё забароны на выезд церазь Літву і Латвію.

Напярэдадні ў Польшчы заявілі, што не адкрыюць мяжу да зьнікненьня небясьпекі для польскіх грамадзян у Беларусі.

Перавозьнікаў за парушэньне тэрмінаў выезду могуць пакараць штрафам

  • да 1260 рублёў — для фізычных асоб
  • да 30% ад кошту «прадмета парушэньня» — для юрыдычных (арт. 15.7 КоАП).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чарзе на ўезд у Літву і Латвію стаяць каля 1100 фураў, пераходы ў Польшчу па-ранейшаму закрытыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праз закрыцьцё польскай мяжы затрымаліся амаль 1,5 тысячы польскіх фураў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай з Польшчай ня здолелі дамовіцца, каб адкрыць польскую мяжу зь Беларусьсю, — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі