«Паступовая адмова ад расейскага выкапнёвага паліва — гэта тое, чым мы актыўна займаемся ўжо некалькі гадоў з пачатку вайны. У нас ёсьць вельмі выразная „дарожная мапа“, а цяпер нават выразная заканадаўчая прапанова, каб паступова адмовіцца ад астатняга газу, які ўсё яшчэ паступае ў ЭЗ. Такім чынам, гэта тое, што адбываецца ўжо некаторы час — з выразнай „дарожнай мапай“ і выразным тэрмінам», — адзначыла Пінью.
ЭЗ распрацаваў плян паступовага, але поўнага выцісканьня расейскіх энэргетычных рэсурсаў з эўрапейскіх рынкаў задоўга да таго, як прэзыдэнт ЗША паставіў гэта ўмовай для ўвядзеньня амэрыканскіх «сур’ёзных» санкцыяў супраць Расеі. Плян ЭЗ прадугледжвае поўную адмову ад расейскага газу і нафты да канца 2027 года.
Адначасова Эўрапейская камісія пацьвердзіла, што паскораная адмова ад расейскіх энэргетычных рэсурсаў можа стаць часткай наступнага, 19-га, пакета санкцыяў, які ўсё яшчэ распрацоўваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп запатрабаваў ад NATO перастаць купляць расейскую нафту«Мы, у прыватнасьці, разглядаем пытаньне паскарэньня паступовай адмовы ад расейскага выкапнёвага паліва, выкарыстаньня ценявога флёту і трэціх краін для абыходу санкцыяў. Мы ня будзем камэнтаваць паведамленьні прэзыдэнта ЗША ў сацыяльных сетках. Мы будзем камэнтаваць працу, якую мы робім», — заявіў прэсавы сакратар Эўрапейскай камісіі Оляф Гіл.
Днямі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы ўвесьці «сурʼёзныя санкцыі» супраць Расеі, калі ўсе краіны NATO зробяць тое ж самае і перастануць купляць расейскую нафту.
У пачатку верасьня прэзыдэнт Эўрапейскай рады Антоніу Коста заявіў, што на ўзроўні ЭЗ спажываньне газу і нафты з Расеі скарацілася на 80%. Паводле яго слоў, значную частку астатніх 20% спажывае Вугоршчына.
У чэрвені Эўрапейская камісія прапанавала паступовы плян паступовага адмовы ад расейскай нафты і газу, у тым ліку звадкаванага газу, да канца 2027 года.