Зь іх 6 тысяч беларусаў і каля тысячы — расейцаў.
Пра гэта 15 верасьня заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Гэта амаль удвая менш, чым анансавалася раней (каля 13 тысяч удзельнікаў).
Паводле афіцыйных паведамленьняў, падчас папярэдніх вучэньняў «Запад» на тэрыторыі Беларусі таксама было каля 13 тысячаў вайскоўцаў.
Сумарна ж з Расеяй лічба магла быць большай. Напрыклад, у 2021 годзе агульная колькасьць удзельнікаў вучэньняў дасягала 200 тысяч.
Сёлета, апроч Беларусі, вучэньні «Запад» праводзяцца ў расейскіх водах Балтыйскага (каля 600 вайскоўцаў) і Баранцава (каля 200) мораў.
Вучэньні «Запад-2025» пачаліся 12 верасьня і будуць працягвацца да 16 верасьня. Яны ладзяцца раз на два гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На палігон «Барысаўскі», дзе праходзяць вучэньні «Запад-2025», прыехаў вайсковы аташэ ЗША