Людзі ахвяравалі значна больш за запытаныя 50 тысяч эўра.
Фонд BySol 11 верасьня ў час абвяшчэньня збору грошай паведаміў, што кожны вызвалены атрымае 1000 эўра праз фонд з дапамогай Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Збор адразу прыцягнуў увагу беларускай дыяспары і салідарных зь палітвязьнямі. Людзі пачалі ахвяраваць грошы.
11 верасьня па стане на 19:20 менскага часу ўдалося сабраць звыш 35 тысяч з заяўленай сумы ў 50 тысяч эўра. Праз гадзіну было сабрана ўжо 45 636 эўра. А яшчэ праз гадзіну — больш за запытаную суму. Яна ўжо складала 56 607 эўра, што больш за запытаныя 50 000.
Па стане на 11:20 беларускага часу 12 верасьня сабраная сума складае 84 202 эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты, актывісты, філёзаф. Хто сярод вызваленых 11 верасьня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьлёзы, эмоцыі, радасьць. Як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязьняў. ФОТА