Журналісты, актывісты, філёзаф. Хто сярод вызваленых 11 верасьня

Літоўска-беларускі памежным пункт Каменны Лог, Медынінкай, Літва. Ілюстрацыйнае фота

Сярод 52 палітычных вязьняў, вызваленых 11 верасьня, — шэраг вядомых асобаў. Расказваем больш падрабязна пра некаторых зь іх.

Уладзімер Мацкевіч

У ліку вызваленых асобаў — Уладзімер Мацкевіч — адзін з вядомых інтэлектуалаў Беларусі, філёзаф і мэталоляг, які многія гады займаўся асьветай, адукацыйнымі праектамі і аналітыкай грамадзкіх працэсаў.

У 2021 годзе Мацкевіча затрымалі, а ў 2022-м асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньняў, зьвязаных з «абразай прэзыдэнта», «арганізацыяй масавых беспарадкаў» і «стварэньнем экстрэмісцкага фармаваньня». МУС унесла яго ў сьпіс «экстрэмістаў».

Адбываць пакараньне Ўладзімера Мацкевіча адправілі спачатку ў шклоўскую калёнію, але ў 2023 годзе дадаткова пагоршылі рэжым утрыманьня і перавялі ў магілёўскую турму.

Праваабарончыя арганізацыі аднесьлі справу Мацкевіча да палітычна матываваных.

Пасьля вызваленьня з турмы Мацкевіча, як і іншых вызваленых, вывезьлі ў Літву.

Мікола Дзядок

Вызвалены таксама Мікола Дзядок — анархіст, журналіст і публіцыст.
Двойчы палітвязень — у 2010—2015 і зь лістапада 2020 году.

10 лістапада 2021 году Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў. Ён меў выйсьці на волю 4 красавіка 2024 году, але яго перавялі ў СІЗА № 1 у новай крымінальнай справе. У верасьні 2024 году стала вядома, што на Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне ыпатрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Напрыканцы сакавіка 2025 г. зьявілася інфармацыя, што Міколу перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах праз новую крымінальную справу.

Напрыканцы траўня 2025 г. стала вядома, што палітвязьню маглі прад’явіць новыя абвінавачаньні паводлеарт. 130 КК аб «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці». Нібыта Мікола прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраваньні шэрагу анархічных рэсурсаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаваньні зьняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч

Ларыса Шчыракова

Гомельскую журналістку і краязнаўцу Ларысу Шчыракову затрымалі і 6 сьнежня 2022 году. Яе сына пры гэтымзьмясьцілі ў прытулак.

Восеньню 2023 году Ларысу Шчыракову асудзілі на тры з паловай года зьняволеньня ў калёніі за нібыта «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». Паводле матэрыялаў справы, Шчыракова нібыта зьмясьціла ў інтэрнэце зьвесткі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь. Таксама яе абвінавацілі ў «зборы, стварэньні, апрацоўцы, захоўваньні і перадачы інфармацыі для «Вясны» і «Белсату».

Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў Беларусь вінаватай у парушэньні правоў Ларысы Шчыраковай на законнае права зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю, замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У жніўні 2024 году Ларыса Шчыракова атрымала міжнародную прэмію Free Media Awards.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў: затрыманьне Ларысы Шчыраковай і суд над ёй непрымальныя

Зьміцер Дашкевіч

Былога лідэра «Маладога фронту», сталяра Зьмітра Дашкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі 23 красавіка 2022 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкула, а затым затрымалі ўжо ў крымінальнай справе. Хутка стала вядома, што на той момант цяжарную жонку палітвязьня Насту таксама падазраюць паводле гэтага артыкула.

14 ліпеня 2022 году Зьмітру і Насьце Дашкевічам агучылі прысуды паводле ч.1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Зьмітра асудзілі да 1,5 году калёніі, як і прасіў бок абвінавачваньня, а Насту — да 3 гадоў «хатняй хіміі».

У ліпені 2023 году Дашкевіч павінен быў выйсьці з калёніі, але яго затрымалі па новай крымінальнай справе. У кастрычніку таго ж году яму прысудзілі яшчэ да году калёніі строгага рэжыму па артыкуле аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі. У маі 2024 году супраць Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу, а ў канцы верасьня стала вядома, што яго асудзілі да году і 3 месяцаў калёніі строгага рэжыму па артыкулах аб дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і аб злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замовілі піцу — прыехала міліцыя. Як і за што затрымлівалі Зьмітра і Насту Дашкевічаў, якіх цяпер судзяць за «масавыя беспарадкі»

Генадзь Фядыніч

Былога кіраўніка незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці — РЭП затрымалі 19 красавіка 2022 году, некалькімі днямі раней РЭП быў прызнаны КДБ "экстрэмісцкім фармаваннем".

Фядыніча абвінавацілі па трох крымінальных артыкулах і асудзілі на дзевяць гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Раней, у 2018 годзе, за актыўную прафсаюзную дзейнасць Гегадзь Фядыніч быў асуджаны да 4 гадоў абмежаваньня волі — "хатняй хіміі".

Ірына Слаўнікава

Журналістка польскага тэлеканалу TVP, былая супрацоўніца «Белсату» ў жніўні 2022 году была асуджаная на 5 гадоў калёніі па абвінавачваньні ў «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем».

Слаўнікаву разам з мужам Аляксандрам Лойкам затрымалі 30 кастрычніка 2021 году ў менскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Сужэнцы адседзелі па 30 дзён адміністрацыйнага арышту: першыя 15 нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», другія 15 — за «дробнае хуліганства». Празь нейкі час стала вядома, што Ірына Слаўнікава зрабілася падазраванай па двух крымінальных артыкулах.

Судзьдзя Мікалай Доля пакараў яе на 1 год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых у Беларусі 11 верасня

1. Статкевіч Мікалай Віктаравіч, 12.08.1956 г. н.

2. Мацкевіч Уладзімір Уладзіміравіч, 14.05.1956 г. н.

3. Фядыніч Генадзь Фёдаравіч, 31.07.1957 г. н.

4. Ярашук Аляксандр Ільліч, 16.11.1951 г. н.

5. Дзядок Мікалай Аляксандравіч, 03.08.1988 г. н.

6. Кучук Дзмітрый Леанідавіч, 20.03.1974 г. н.

7. Дашкевіч Зьміцер Вячаслававіч, 20.07.1981 г. н.

8. Афнагель Яўген Юр'евіч, 07.02.1979 г. н.

9. Вінаградаў Павал Юр'евіч, 24.04.1988 г. н.

10. Вінярскі Максім Аляксандравіч, 28.07.1981 г. н.

11. Войніч Андрэй Сяргеевіч, 15.04.1981 г. н.

12. Спарыш Сяргей Сяргеевіч, 11.07.1986 г. н.

13. Дзербыш Галіна Іванаўна, 05.08.1961 г. н.

14. Лосік Ігар Аляксандравіч, 20.05.1992 г. н.

15. Мажэйка Павал Іванавіч, 25.05.1978 г. н.

16. Манцэвіч Аляксандар Барысавіч, 05.08.1958 г. н.

17. Цімашчук Алена Пятроўна, 26.06.1993 г. н.

18. Слаўнікава Ірына Аляксандраўна, 12.07.1970 г. н.

19. Шчыракова Ларыса Фёдараўна, 13.04.1973 г. н.

20. Падабед Павел Васільевіч, 13.05.1979 г. н.

21. Лазараў Вячаслаў Дзьмітрыевіч, 29.08.1976 г. н.

22. Меркіс Яўген Аляксандравіч, 08.11.1986 г. н.

23. Хіло Мікалай Мікалаевіч, 17.10.1983 г. н.

24. Дубскі Ільля Сяргеевіч, 23.03.1997 г. н.

25. Крылоў Андрэй Максімавіч, 15.10.1962 г. н.

26. Казлоў Дзьмітрый Алегавіч, 26.04.1988 г. н.

27. Нікіценка Павал Міхайлавіч, 04.03.1987 г. н.

28. Бандарук Віталь Сяргеевіч, 18.02.1975 г. н.

29. Шафарэнка Якаў Аляксандравіч, 26.04.2000 г. н.

30. Сямёнаў Яўген Вітальевіч, 04.03.1986 г. н.

31. Гладкоўскі Глеб Уладзіміравіч, 06.05.1985 г. н.

32. Шубіч Сьвятаслаў Юр'евіч, 16.10.1991 г. н.

33. Сьцепанькоў Андрэй Леанідавіч, 05.12.1980 г. н.

34. Хвяскоеў Андрэй Сяргеевіч, 27.12.1997 г. н.

35. Сіленка Аляксей Дзьмітрыевіч, 22.07.1989 г. н.

36. Цяпцееў Ігар Аляксеевіч, 29.07.1986 г. н.

37. Уласенка Віктар Валер'евіч, 05.05.1987 г. н.

38. Рызапур Цімур Набі аглы, 14.03.1983 г. н.

Замежныя грамадзяне

Вялікая Брытанія:

39. Фэнэр Юлія Міхайлаўна, 15.02.1973 г. н.

Літва:

40. Раманаўскене Алена, 31.12.1964 г. н.

41. Чарняцевас Эдуардас, 27.06.1987 г. н.

42. Кавальчук Дзьмітрый, 12.03.1987 г. н.

43. Рымкус Томас, 03.10.1980 г. н.

44. Сакалоўская Данута, 10.03.1975 г. н.

45. Рыхцэр Генадзь, 29.04.1970 г. н.

Латвія:

46. Шумас Івас, 17.11.1989 г. н.

47. Асарс Эмілс, 18.09.2001 г. н.

Польшча:

48. Заневіч Кшыштаф, 06.08.1986 г. н.

49. Езутак Томаш Яцак, 12.09.1979 г. н.

Нямеччына:

50. Фос Карстэн, 21.03.1964 г. н.

51. Шміт Вальдэмар, 06.12.1982 г. н.

Францыя:

52. Расандэр Манюэль, 22.02.1979 г. н.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: «Хоча застацца чалавекам, калі выйдзе на волю». Пра што марыць журналістка Ірына Слаўнікава

Павал Вінаградаў

Паўла затрымалі 22 сьнежня 2021 года ў прыватным доме ў Бярэзані. Палітвязьня абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальваньне сацыяльнай варожасьці» ), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзыдэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і асудзілі на 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму.

Вядома, што за кратамі Павал хварэў на сухоты, у яго не было сувязі з роднымі.

Павал Мажэйка

Горадзенскага журналіста Паўла Мажэйку затрымалі ў канцы жніўня 2023 году па вяртаньні ў Беларусь. У сакавіку стала вядома, што журналіста абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-4 КК).

Яго справу разглядалі разам са справай адвакаткі Юліі Юргілевіч. Сьледзтва сьцьвярджала, што 23 лютага і 30 сакавіка 2022 году Юлія Юргілевіч нібыта расказала ў тэлефоннай размове Паўлу Мажэйку пра свае звальненьне з адвакатуры і пра вырак мастаку Алесю Пушкіну. Пракурор сьвярджаў, што менавіта Павал разьмясьціў гэтую інфармацыю на старонцы «Белсату» — у нявызначаны час, нявызначным спосабам, празь нявызначаных асоб.

У ліпені 2023 году журналіста Паўла Мажэйку і адвакатку Юлію Юргілевіч асудзілі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі кожнага: Мажэйку — у калёніі ўзмоцненага рэжыму, Юргілевіч — агульнага. Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за «іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, зьдзейсьненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тата ловіць беларускага дыназаўра». Хто такі гарадзенец Павал Мажэйка, які двойчы стаў палітвязьнем
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных. Хто сярод іх?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка правёў яшчэ адну сустрэчу з прадстаўніком прэзыдэнта ЗША і прапанаваў «вялікую зьдзелку» па «закладніках»