Алег Рудакоў з Іркуцку прапанаваў ушанаваць памяць выбітных дасьледчыкаў Сыбіры і Далёкага Ўсходу, якія паходзяць зь беларускіх земляў, на іхніх малых радзімах. Ініцыятыву падтрымала кіраўніцтва ведамства, аднак за прамінулы час відочных зрухаў у бок рэалізацыі задумы не заўважана.