У рамках ратацыі кадраў некалькі тысяч вайскоўцаў вярнуліся да сваіх сем’яў, бальшыня зь іх не была дома больш за паўгода.
Паўднёва-Ўсходняя Азія дружна акунулася ў атмасфэру аднаго з найбольш любімых сьвятаў — Новага году паводле кітайскага календара.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, Свабода вырашыла нагадаць пра ўнёсак у прапаганду беларускай мовы з боку спартоўцаў.
Адзін зь лідэраў грузаперавозчыкаў Сяргей Штода, які 18 лютага вызваліўся пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, апавёў пра падрабязнасьці свайго затрыманьня і пра тое, як турма падштурхнула яго да палітычнай дзейнасьці.
Сёньня скончыўся арышт Сяргея Штоды — грузаперавозчыка, які быў затрыманы і асуджаны 3 лютага, калі прыйшоў у Дом ураду на сустрэчу зь першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім.
Форум індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску ня вырашыў галоўнай задачы — адтэрмінаваць уступленьне ў сілу прэзыдэнцкага ўказу № 222.
У сталічным гатэлі «Беларусь» прадпрымальнікі на форуме абмяркоўвалі наступствы ўказу № 222. Гандляры кажуць, што застануцца бяз працы, большая частка цэнтраў апусьцее, а гаспадары павільёнаў заявяць аб банкруцтве.
Дробныя гандляры заяўляюць, што зь 1 сакавіка многія збанкрутуюць, а гандлёвыя цэнтры апусьцеюць.
1 сакавіка спыняецца тэрмін распродажу тавараў лёгкай прамысловасьці без сэртыфікацыі паводле тэхрэглямэнту Мытнага саюзу.
Музэй гісторыі беларускага кіно сумесна зь Беларускім саюзам дызайнэраў запачаткавалі Першую беларускую выставу-фэстываль аўтарскай паштоўкі «Post Scriptum». Імпрэза прымеркаваная да Дня Сьвятога Валянціна і 8 сакавіка.
Каталіцкі місіянэр, ксёндз Сяргей Гоман — бадай, адзіны беларус, які дапамагае афрыканцам супрацьстаяць навале духоўна ў адной з самых бедных і ўразьлівых краін — Сьера-Леонэ.
14 лютага на выставе 1-га фэстывалю беларускай аўтарскай паштоўкі Post Scriptum пройдуць майстар-клясы, прымеркаваныя да Дня сьвятога Валянціна.
Расея як мінімум на паўгода засталася без сыстэмы выяўленьня ракет. Але там запэўніваюць, што небясьпечныя напрамкі кантралююцца наземнымі радыёлякацыйнымі станцыямі, у тым ліку зь Беларусі.
Паралельна зь перамовамі ў нармандзкім фармаце ў Менску працягвалася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне. Дзеля гэтага ў Беларусь прыбылі кіраўнікі самаабвешчаных «народных рэспублік» Данбасу — Аляксандар Захарчанка і Ігар Платніцкі.
Шматлікія гандлёвыя цэнтры, якія зьявіліся за апошні час у вялікіх і малых гарадах Беларусі, паступова пусьцеюць — фінансавая нестабільнасьць ударыла па пакупніцкай здольнасьці насельніцтва, а арэндная плата робіцца непад’ёмнаю
«Сёньняшняя сытуацыя ў краіне, у эканоміцы такая, што ў насельніцтва няма грошай — адпаведна, людзі купляюць ня тое, што хочацца, а толькі тое, што неабходна»
Шырока разрэклямаваны праект «Мінск Сіці» з хмарачосамі і арыгінальнай забудовай дзелавога цэнтру, які бралася рэалізаваць расейская кампанія «Ітэра», канчаткова пахаваны.
Пасьля паўвекавой блякады Куба атрымала шанец прынамсі часткова выслабаніцца з путаў міжнароднай ізаляцыі. Але ці скарыстаецца такой магчымасьцю Выспа Свабоды, пакуль ёй кіруюць непасрэдныя сурэжысэры Карыбскага крызісу, прадусаванага Масквой, — браты Кастра?
Грузаперавозчыкі ня трацяць спадзяваньняў дамовіцца з чыноўнікамі наконт амністыі штрафаў, выпісаных за першыя тры месяцы карыстаньня платнымі дарогамі сыстэмы BelToll у тэставым рэжыме.
Загрузіць яшчэ