Менскія пэнсіянэры Грысімавы, абое інваліды другой групы, больш за паўтара гады ня могуць атрымаць кампэнсацыю за маёмасьць, зьнішчаную пажарам падчас капітальнага рамонту шматкватэрнага дому. Суды займаюць бок вінаватых, а звароты ў вышэйшыя інстанцыі ігнаруюцца.