Розгалас сярод слухачоў «Свабоды» і наведнікаў нашага сайту выклікаў матэрыял пра фэрмэра зь вёскі Мацкі на Меншчыне Ўладзімера Матусевіча. Адны захапляліся ўзорам прынцыпова новага беларуса, якія атрымлівае маральныя і матэрыяльныя дывідэнды ад зямлі, на якой працуе; іншыя западозрылі, што дабрабыт фэрмэра трымаецца на жорсткай эксплюатацыі аднавяскоўцаў і непразрыстай «прыхватызацыі» дзясяткаў гектараў саўгаснай уласнасьці.