Ад 13 лістапада ў Беларусі зьмяняюцца правілы паляваньня. Так, згодна з новай рэдакцыяй, ухваленай Аляксандрам Лукашэнкам, паляваць на дзіка, бабра ці выдру можна фактычна круглы год. Такі крок тлумачыцца тым, што за апошнія гады колькасьць гэтых прадстаўнікоў жывёльнага сьвету істотна вырасла. Аднак ці не прывядзе лібэралізацыя паляўнічай галіны да скарачэньня папуляцыі зьвера?