Ад 24 жніўня дня ў Беларусі на 10% павялічваюцца максымальныя адпускныя кошты на сьвініну. На пачатку жніўня цэны ўжо падвышаліся — на 5%, аднак праблему з насычэньнем гандлёвай сеткі гэта ня вырашыла. Ці зьявіцца нарэшце мяса ў свабодным продажы ў дастатковай колькасьці?
На знак пратэсту супраць ужо шостага ад пачатку году падвышэньня коштаў паліва сёньня ў шмат якіх гарадах Беларусі заплянаваная акцыя "Стоп-бэнзін".
Беларускія чыноўнікі разыходзяцца ў меркаваньнях адносна будучыні вытворчага аб'яднаньня "Беларуськалій". Калі ўрад схіляецца да таго, каб выкарыстаць стратэгічнае прадпрыемства ў якасьці закладу для прыцягненьня крэдытаў, то кіраўніцтва калійнага камбінату катэгарычна супраць падобных зьдзелак.
Цягам дзесяці дзён падарожнічала па гістарычных мясьцінах Беларусі інтэрнацыянальная каманда ў складзе навучэнцаў Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа і ліцэістаў польскіх навучальных установаў.
Курс беларускага рубля ў прывязцы да асноўных валют на чорным рынку працягвае імклівае падзеньне. На сайце электроннага пункту наяўнага абмену prokopovi.ch прапановы на куплю і продаж складаюць 8 тысяч рублёў за даляр. Абяцаньні ўладаў выйсьці ў сярэдзіне жніўня на раўнаважны курс ня спраўджваюцца.
Іранскія СМІ паведамляюць пра дачаснае згортваньне супрацоўніцтва Нацыянальнай нафтавай кампаніі «Petroleum Engineering and Development Co.» зь дзяржаўным аб’яднаньнем «Беларуснафта». Падстава — невыкананьне беларускім бокам умоваў кантракту.
Расея працягне ўскоснае крэдытаваньне Беларусі. На думку экспэртаў, такім чынам Масква разьлічвае паставіць афіцыйны Менск пад свой поўны кантроль.
Падчас сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі і Расеі ў фармаце сам-насам прэм'ер-міністар Расеі адзначыў: краіны валодаюць неабходным патэнцыялам для значнага нарошчваньня таваразвароту і могуць перавысіць узровень дакрызіснага 2008 году.
Міністэрства фінансаў ЗША выдала загад аб увядзеньні эканамічных санкцый у дачыненьні да чатырох буйных прадпрыемстваў Беларусі, якія ўваходзяць у склад канцэрну "Белнафтахім". Як адаб'юцца санкцыі на эканоміцы згаданых прадпрыемстваў ды іміджы беларускага рэжыму?
Тры гады таму пачаўся збройны расейска-грузінскі канфлікт. Яго вынікам стала страта ўладамі Грузіі кантролю над тэрыторыямі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, дагэтуль акупаванымі Расеяй. І ўладныя чыноўнікі, і шараговыя грузіны востра перажываюць наступствы няроўнай вайны "карліка з гігантам", але вымушаныя жыць ва ўмовах пасьляваеннай дадзенасьці. Грузія — у дарожных нататках Ігара Карнея.
Адсутнасьць пэрспэктываў і нізкія заробкі прымушаюць шукаць працу за мяжой ня толькі будаўнікоў, афіцыянтаў, хатніх работнікаў ды іншых спэцыялістаў. Міграцыя ў суседнія краіны журналістаў, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў шоў-бізнэсу набывае ўсё большыя маштабы.
Ад выходных на чорным рынку нацыянальная валюта штодня слабела ў сярэднім на 100 рублёў, перакрочыўшы псыхалягічную мяжу ў 7000 рублёў за даляр. Цяпер валютчыкі набываюць даляр за 6800—7000 рублёў і прадаюць больш чым за 7300.
Аналітыкі прагназуюць магчымасьць новага глябальнага крызісу. Яго першая хваля ў 2008 годзе спаралізавала фондавыя рынкі, адкінуўшы назад эканоміку шмат якіх рэгіёнаў сьвету.
Даляр на чорным рынку працягвае скараць новыя вышыні: за выходныя курс продажу амэрыканскай валюты перакрочыў мяжу ў 7000 рублёў. Паводле падлікаў, гэта амаль на 40% вышэй за афіцыйны курс Нацыянальнага банку, які ўтрымліваецца ў межах 5000 рублёў за даляр.
"Сбербанк" Расеі і нямецкі "Deutsche Bank" выдзеляць "Беларуськалію" крэдыт памерам 2 мільярдаў даляраў пад заклад 35% акцый прадпрыемства. Аналітыкі сыходзяцца на думцы: стратэгічнае прадпрыемства, якое і без таго стабільна прыносіць валюту ў бюджэт, улады аддаюць у заклад ад безвыходнасьці.
Востры фінансава-эканамічны крызіс прымушае прадстаўнікоў сфэры высокіх тэхналёгій, дакладных навук, мэнэджэраў сярэдняга і вышэйшага зьвяна шукаць працу за межамі Беларусі.
Зьніжэньне заробкаў у выніку істотнай дэвальвацыі рубля прымушае дзясяткі тысяч беларусаў шукаць магчымасьці зарабіць за мяжой. Галоўным напрамкам працаўладкаваньня традыцыйна застаецца Расея, аднак многія жыхары памежных зонаў едуць і ў Польшчу.
Калі першы віцэ-прэм'ер Сяргей Румас заклікае адмовіцца ад палітыкі беспадстаўнай крэдытнай эмісіі, то кіраўнік ураду Міхаіл Мясьніковіч абяцае захаваць прыбыткі беларусаў на ўзроўні мінулага году. Якім чынам можна пакінуць нязьменнымі сацыяльныя гарантыі для грамадзянаў Беларусі пры цяперашнім эканамічным становішчы? Экспэрты канстатуюць: толькі друкаваньнем нічым не падмацаваных грошай.
Загрузіць яшчэ