Чаму кіраўніцтва Расеі так упарта трымаецца за Беларусь, выступаючы міжнародным адвакатам існуючага палітычнага рэжыму?
Супрацоўнікі міліцыі ўсё часьцей трапляюць у крымінальную хроніку за ўчынкі, якія ня робяць гонару ні міліцэйскаму мундзіру, ні тым, хто падбіраў кадры ў сістэму МУС.
Чаму на тле звышпрыбыткаў у нафтагазавай галіне ня толькі не зьнікае галеча, а наадварот — бездань паміж набліжанымі да «кармушкі» і астатняй часткай грамадзтва толькі пашыраецца?
У Азэрбайджане экспэрты амаль з трох дзясяткаў краінаў абмяркоўваюць ролю сродкаў масавай інфармацыі ў схіленьні да большай адкрытасьці традыцыйна засакрэчанай энэргетычнай галіны.
Новы навучальны сэзон распачынаюць выкладчыкі і вучні Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
У арабскіх краінах працягваюцца антыамэрыканскія забурэньні, выкліканыя фільмам «Невінаватасьць мусульманаў», які сваім зьместам нібыта абражае вернікаў.
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Алесь Стральцоў у сваёй перадвыбарчай праграме сярод іншага закрануў тэму маёмасьці, экспрапрыяванай бальшавікамі пасьля прыходу ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году.
14 верасьня адбудзецца прэзэнтацыя новага офісу сайту «Хартыя-97» у Варшаве. У імпрэзе возьмуць удзел кіраўнікі зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы, прадстаўнікі міжнародных фондаў, замежныя грамадзкія і палітычныя дзеячы, дыпляматы.
Заплянаваны на 2013 год паказьнік курсу беларускага рубля ў межах 8400–8500 за даляр наўрад ці будзе вытрыманы.
13 верасьня на тэлеканале «Белсат» пачынаецца прэм’ерны паказ фільмаў-партрэтаў пад агульнай назвай «Пераемнікі».
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з чэргамі на жыльлё.
Аляксандар Лукашэнка чарговым разам пацьвердзіў абяцаньне, што да канца 2012 году сярэдні заробак будзе даведзены да 500 даляраў. Гэтую ўстаноўку ён паўтарыў, прымаючы з дакладам пра сытуацыю ў эканоміцы кіраўнікоў ураду і Нацыянальнага банку.
Рассакрэчаныя ў ЗША дакумэнты сьведчаць, што адміністрацыі прэзыдэнта Франкліна Рузвэльта было вядома пра расстрэл афіцэраў Войска Польскага ў Катынскім лесе пад Смаленскам.
Рашэньне каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьмітра Бандарэнкі не вяртацца з Польшчы, дзе ён праходзіў лекаваньне, выклікала супярэчлівую рэакцыю ў дэмакратычным асяродку.
Адным з трыюмфатараў Паралімпійскіх гульняў у Лёндане стаў 18-гадовы беларус, выхаванец бабруйскай школы плаваньня Ігар Бокі. На ягоным рахунку — пяць залатых і адзін срэбны мэдаль.
Шэраг інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюдзілі інфармацыю пра плянаваны страйк супрацоўнікаў 2-га гарадзкога клінічнага шпіталя Менску.
Сёньня спаўняецца год з дня гібелі гульцоў і трэнераў хакейнай каманды «Лякаматыў» (Яраслаўль). Яраслаўская каманда накіроўвалася ў Менск на першы матч сэзону з «Дынама». Сярод загінулых тры беларусы — хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнэр па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў.
Улады прапануюць увесьці жорсткі ліміт на спажываньне электраэнергіі па цяперашніх коштах.
Сям’я Руслана Салея выехала ў Яраслаўль, дзе пачынаюцца жалобныя імпрэзы ў памяць пра 44 пасажыраў самалёта «Як-42», які 7 верасьня 2011 году пацярпеў катастрофу ў аэрапорце Тунашна.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі вядомага спартовага журналіста Сяргея Аляхновіча «Руслан Салей. Simply the Best».
Загрузіць яшчэ