Беларусь і Расея дэманструюць узгодненыя пазыцыі ў справе забароны на ўезд для асобаў, чыё знаходжаньне на тэрыторыях абедзьвюх краінаў лічыцца непажаданым.
7 сьнежня некалькі відэаінжынэраў дзяржаўнага тэлеканалу СТВ («Сталічнае тэлебачаньне») ня выйшлі на працу, у выніку чаго пасьля інфармацыйных праграмаў «24 гадзіны» не зьявіліся спартовыя навіны.
Алімпійскі год адзначыўся для Беларусі ня толькі правальным выступам у Лёндане, дзе атлеты здабылі 12 мэдалёў ад заплянаваных 25, але і шматлікімі допінгавымі скандаламі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 9 «Аб дадатковых мерах на разьвіцьцё дрэваапрацоўчай прамысловасьці».
Яшчэ два беларускія спартоўцы мусяць вярнуць узнагароды ў Міжнародны алімпійскі камітэт. Гэта малатабоец Іван Ціхан і кідальніца дыску Ірына Ятчанка. Абое — прызэры афінскай Алімпіяды 2004 году.
Сёньня ў Мюнхэне футбольная каманда БАТЭ правядзе заключны матч сёлетняй Лігі чэмпіёнаў супраць мясцовай «Баварыі».
Упершыню за восем дзясяткаў гадоў менскі стадыён «Дынама» зазнае радыкальную перабудову.
На сайце Міністэрства эканомікі Беларусі зьявілася афіцыйнае тлумачэньне прычынаў дыспрапорцыі, якая склалася ў сальда зьнешняга гандлю за студзень-верасень 2012 году.
Зацьверджаны пэрсанальны склад Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Беларусі. Арганізацыю ўзначаліць былы старшыня Нацыянальнага банку Пётар Пракаповіч.
3 сьнежня па ўсім сьвеце ўжо дваццаты раз адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў.
Наўрад ці аўтары дакумэнтальнага фільму «Днюка» маглі ўявіць, што стужка атрымае ў жыцьці працяг, не прадугледжаны ніякім сцэнарам. Сын сьвятара забіў сына гераіні фільму.
Пасады страцілі старшыня Камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Ўладзімер Шчэрба і начальнік ўпраўленьня адукацыі Фрунзэнскага раёну Станіслав Койпаш.
«Рашэньне пра будаўніцтва атамнай электрастанцыі павінна прымацца як мінімум на рэфэрэндуме. Але ў беларусаў дазволу на будаўніцтва АЭС не прасіў ніхто».
Аляксандар Лукашэнка працягвае ўчыняць разнос структурам, якія «завальваюць» адзін дзяржаўны праект за адным.
Усясьветныя мэдыі працягваюць разьбіраць на цытаты выказваньні Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрвію аўтарытэтнаму брытанскаму агенцтву Reuters.
У той час як многія постсавецкія краіны шукаюць шляхі, каб скасаваць ці максымальна аблегчыць памежныя працэдуры, колькасьць візавых напрамкаў для беларусаў з кожным годам толькі расьце.
Дырэктар Слонімскага вінзаводу: «Ад гарэлкі шкоды нашмат больш, чым ад віна. Бо той спажывец, якому гэта трэба, ён возьме бутэльку гарэлкі і ў любым выпадку яе вып’е».
Рэжысэр-кінадакумэнталіст Юры Хашчавацкі будзе ўзнагароджаны расейскай нацыянальнай прэміяй «Ляўровая галінка» за «агульны ўнёсак у дакумэнтальнае кіно».
Сумеснае прадпрыемства «Юнісон» — беларускі вытворца іранскіх легкавікоў «Саманд» — пашырае лінію аўтамабіляў сумеснай вытворчасьці, гэтым разам — кітайскіх.
Палітзьняволенага Аляксандра Францкевіча кінулі ў штрафны ізалятар.
Загрузіць яшчэ