Расейскі дыплямат пацьвердзіў, што былы дырэктар санаторыю «Беларусь» у Сочы Георгі Саракашыш знаходзіцца ў менскай турме КДБ. Прадстаўнікі КДБ адмаўляюцца ад камэнтароў.
Былая дырэктарка кандытарскай фабрыкі «Спартак» Клаўдзія Лявоненка пазбаўленая пажыцьцёвай пэнсіі ў памеры 500 даляраў.
Празь месяц пасьля пачатку працы адукацыйных курсаў «Мова ці кава» ў Маскве аналягічны моўны праект стартаваў у Менску.
У беларускім хакеі — чарговы правал. Сьледам за нацыянальнай зборнай Беларусі, якая ня здолела прабіцца на Алімпіяду 2014 году ў Сочы, няўдачу пацярпела галоўная клюбная каманда — менскае «Дынама»: па выніках рэгулярнага чэмпіянату менчукі ня трапілі ў плэй-оф Кантынэнтальнай хакейнай лігі і цяпер зь іншымі аўтсайдэрамі пазмагаюцца за суцяшальны «Кубак надзеі».
Сям’я Лукашэнкаў працягвае асвойваць дзяржаўныя сродкі на курортах Сочы.
У год беражлівасьці, якім з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі абвешчаны 2013-ты, уладная вэртыкаль у шэрагу рэгіёнаў вызначылася жаданьнем набыць для службовых патрэбаў дарагія імпартныя аўтамабілі.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) рэкамэндаваў выключыць барцоўскія дысцыпліны з праграмы Алімпійскіх гульняў, пачынаючы ад 2020 году.
Самае масавае недзяржаўнае грамадзка-палітычнае выданьне краіны — газэта «Аргументы и факты в Беларуси» — адзначае 20-годзьдзе сваёй прысутнасьці ў краіне паступовай беларусізацыяй друкаваных матэрыялаў.
Аляксандар Лукашэнка, як звычайна на пачатку году, у суправаджэньні сямейнікаў выправіўся на зімовы адпачынак у Сочы.
Сярэдняя школа № 44 на праспэкце Пераможцаў падлягае зносу. Як да такой пэрспэктывы ставіцца паўтысячны калектыў вучняў і выкладчыкаў?
Хакейная зборная Беларусі ня трапіць на зімовыя Алімпійскія гульні 2014 году, якія пройдуць у расейскім Сочы.
7 лютага ў Даніі, Латвіі і Нямеччыне стартуюць кваліфікацыйныя алімпійскія турніры сярод аўтсайдэраў усясьветнага хакею за права выступіць на зімовай Алімпіядзе-2014 у Сочы.
У выніку грамадзкіх абмеркаваньняў будучыні цэнтральнай часткі сталіцы, на якія ўлады мусілі пагадзіцца пад ціскам незадаволеных менчукоў, удалося адтэрмінаваць да 2017 году знос шэрагу будынкаў на тэрыторыях, прылеглых да гістарычнага цэнтру.
5 лютага 90-гадовы юбілей адзначае народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў. Яго імя вядомае далёка за межамі краіны, але слава прыходзіла праз выпрабаваньні.
Кандытарская фабрыка «Спартак» можа страціць цэлую лінейку прадукцыі, якая прыносіць прадпрыемству прыбытак.
Першым умоўна «беларускім» легкавіком, адаптаваным пад мясцовыя рэаліі, стане сэдан кітайскай маркі «Джылі». Экспэрты галіны сумняюцца, што кітайскаму праекту наканавана доўгае жыцьцё.
Амэрыканскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Марат Новікаў расказаў «Свабодзе», чаму ў апошні момант перадумаў ляцець у Менск і адказаў Лукашэнку на антысэміцкія выказваньні.
Грамадзкае абмеркаваньне пэрспэктываў разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску, якое адбылося ўвечары 29 студзеня, чарговым разам засьведчыла адсутнасьць паразуменьня паміж чыноўнікамі і жыхарамі.
Памідорны «тэрарыст»: «Калі пачуў, што ідзе эстафэта і кожны крок прэзыдэнта гучна адсочваецца літаральна на ўвесь горад — вырашыў дзейнічаць у добрых тэатральных традыцыях».
Вайсковае кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі вяртае старую савецкую сымболіку на армейскую тэхніку. Расейскія СМІ паведамляюць: першымі чырвоныя зоркі (замест цяперашніх бела-сіне-чырвоных — колераў расейскага сьцяга) намалююць на самалётах ды верталётах. А вось у Беларусі ад пяціканцовай зоркі нават не адмаўляліся.
Загрузіць яшчэ