Старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрзуля фон дэр Ляен 31 жніўня наведае польска-беларускую, а 1 верасьня — літоўска-беларускую мяжу, вынікае з інфармацыі на сайце ЭЗ.
Тым часам чарга на памежным пераходзе зь Беларусі ў Польшчу ў Берасьці крыху скарацілася.
Чарга на памежным пераходзе зь Беларусі ў Польшчу ў Берасьці скарацілася ў параўнаньні з тым, што было на мінулым тыдні, аднак застаецца вельмі доўгай.
Улады Беларусі паведамілі вынікі замежнага гандлю таварамі і паслугамі за першае паўгодзьдзе.
Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік Памежнай аховы Польшчы Робэрт Баган.
4.885 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў чакала выезду з Беларусі ў краіны Эўразьвязу па стане на 10 гадзін 24 жніўня.
«Захоўваць разважлівасьць, не набліжацца да межаў і не правакаваць Сілаў абароны Ўкраіны» заклікаў украінскі МЗС улады ў Менску перад верасьнёўскімі вайсковымі вучэньнямі на тэрыторыі Беларусі ў рамках АДКБ і «Саюзнай дзяржавы».
Пра затрыманьне на падпольнай тытунёвай фабрыцы ў Коўне 11 чалавек, у тым ліку грамадзян Беларусі, паведаміў 22 жніўня намесьнік начальніка Крымінальнага паліцэйскага бюро Літвы Саўлюс Брыгінас.
Уезду ў Эўразьвяз на 8:00 22 жніўня чакалі 5405 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў, вынікае зь зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі (ДПК).
Праваабарончая супольнасьць 21 жніўня прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ пяць чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьледваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да менчука за прымус бяздомных жабраваць.
Галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных справаў Беларусі часова скасавала жывую чаргу падачы дакумэнтаў на апастыль з 19 жніўня, паведамляе сайт ведамства.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) праводзіць кансультацыі з дыпляматамі ўсіх краін, якія 18 жніўня бралі ўдзел у сустрэчы ў Вашынгтоне на тэму Ўкраіны, паведаміў намесьнік кіраўніка АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Суд у Полацку прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «АНТИМАЙДАН и нас миллионы!» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адпаведным пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам улады прымаць у беларусаў у рамках працэдур легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю.
Як стала вядома «Позірку», асуджаны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта на выбарах-2020 Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні.
У 2025/2026 навучальным годзе ў Беларусі адкрыецца сем новых устаноў адукацыі, паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі 15 жніўня ў Менску намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
У нацысцкім лягеры сьмерці «Трасьцянец» пад Менскам, які існаваў падчас акупацыі Беларусі, пахаваныя ня менш за 546 тысяч чалавек, заявіла Генэральная пракуратура Беларусі, падводзячы вынікі ініцыяванай ведамствам так званай «актуалізацыі зьвестак».
Да апошняга пакету санкцый Эўразьвязу супраць Беларусі далучылася восем краін па-за ім: Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна, паведамляе прэс-служба Эўрапейскай Рады.
Загрузіць яшчэ