Падзеі 4 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Афіша. Пачатак кампаніі па перакладзе заканадаўства
Таварыства беларускай мовы і ініцыятыва «Дзея» распачынаюць кампанію па перакладзе заканадаўства на беларускую мову. У мэтах кампаніі — ня толькі перакласьці асноўныя законы, але і дамагчыся, каб іх зацьвердзілі на афіцыйным узроўні. Першая сустрэча адбудзецца ў суботу 4 сакавіка.
Менск, сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13).
Пачатак а 12-й гадзіне.
Уваход вольны.
Дата дня
4 сакавіка 1917 году загадам грамадзянскага камэнданта Менску быў створаны гарадзкі аддзел Усерасейскага земскага саюзу па ахове парадку. Афіцыйна лічыцца, што з гэтай даты пачала свой адлік гісторыя беларускай міліцыі. Але на той момант ні беларускай міліцыі, ні беларускай дзяржавы яшчэ не было — Беларуская Народная Рэспубліка зьявілася праз год, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь — праз два гады. На момант прызначэньня Фрунзэ беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расейскай імпэрыі, якая вяла баявыя дзеяньні ў Першай усясьветнай вайне.
Таксама ў гэты дзень
1837 — Чыкага, што ў штаце Ілінойс, атрымаў статус гораду.
1956 — у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва» — тыднёвік беларусаў у Польшчы.
У гэты дзень нарадзіліся
1634 — Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзяяч, пакараны сьмерцю за атэізм.
1949 — Валянцін Собаль, беларускі археоляг.
1958 — Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладчык, грамадзкі дзяяч.
Лявон Баршчэўскі
У памяці
1812 — памёр Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзяяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.
1892 — памёр Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
2005 — памёр Карлас Шэрман, беларускі літаратар і праваабаронца.