Забарона будзе працягвацца, пакуль беларускі бок не прадставіць поўны пакет матэрыялаў па расьсьледаваньні гэтых выпадкаў і не пазначыць крыніцу паступленьня забруджанага мяса, паведамляе Рассельгаснагляд.
Пры гэтым Рассельгаснагляд палічыў магчымым зьняць абмежаваньні з 12 з 18 правераных прадпрыемстваў. Канчатковыя рашэньні адносна яшчэ 6 прадпрыемстваў прымуць пасьля дэталёвага аналізу матэрыялаў праверкі.
Аднак сэртыфікацыя прадукцыі 12 прадпрыемстваў для паставак у Расею пасчнецца толькі пасьля ліквідацыі ўсіх парушэньняў.
Намесьнік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў заявіў, што прэтэнзіі расейскага боку былі абгрунтаваныя, а экспэртамі сфармаваны вялікі пералік парушэньняў, выяўленых падчас праверак беларускіх прадпрыемстваў.
Рассельгаснагляд таксама заяўляе, што стан лябараторнай базы і ўзроўню ведаў беларускіх спэцыялістаў «нездавальняючы».