На прамое пытаньне, ці павінны краіны альянсу гэта рабіць, Дональд Трамп адказаў: «Так, я думаю, што павінны».
Дональд Трамп таксама выказаўся пра сытуацыю ва Ўкраіне. Ён адзначыў, што «ўсе думалі, што Расея пераможа за тры дні, але цяпер Расея выглядае (на фронце) дрэнна. Яны ваююць больш за 3,5 году, забіваюць ад 5 да 7 тысяч салдатаў штотыдня».
Паводле Трампа, Расея не гатовая да мірнага пагадненьня, бо мае грошы на вайну праз гандаль нафтай, якую купляюць Кітай і Індыя.
Ён паабяцаў увесьці «вельмі сурʼёзны пакет мытаў», каб спыніць вайну, але адзначыў, што гэта будзе эфэктыўна, толькі калі эўрапейскія краіны кінуць купляць расейскія энэрганосьбіты.
«Гэта ганьба для іх!», — прысарамаціў эўрапейцаў Трамп.
За апошні час Расея некалькі разоў парушала паветраную прастору краінаў Паўночнаатлянтычнага альянсу сваімі зьнішчальнікамі і бесьпілётнікамі. У прыватнасьці, прастору Польшчы і Эстоніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO ўзмацняе абарону на ўсходнім флянгу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў у Польшчу