Гаворка пра тры партыі тавараў замежнай вытворчасьці, якія, на думку мытнікаў, былі прызначаныя для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.
Супрацоўнікі мытні ў Пухавіцкім раёне спынілі грузавік з 26,5 тыс. адзінак тавараў (адзеньне, абутак, электрамапэд, квадрацыклі) на суму 1,5 млн рублёў. Паказаныя кіроўцам суправаджальныя дакумэнты выявіліся несапраўднымі.
У Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім раёнах выявілі яшчэ дзьве партыі, якія перавозіліся ў мікрааўтобусах з прычэпамі. Адзін груз складаўся з 2,5 тыс. адзінак тавараў (на суму больш за 160 тыс. рублёў), другі — з 1 тыс. (32 тыс.). Паведамляецца, што ў кіроўцаў адсутнічалі дакумэнты на тавары.
Ведамства таксама адзначае, што тавары былі ўвезеныя на тэрыторыю ЭАЭС без дэкляраваньня і аплаты мытных плацяжоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэская кампанія набывала ў Беларусі шкловалакно і пастаўляла яго на завод у Прыднястроўі, які вырабляў дроны