У затрыманага ў «шпіёнскай справе» беларуса знайшлі сьпіс актывістаў. Цяпер іх выклікаюць на допыты

Супрацоўнікі польскай спэцслужбы ABW праводзяць затрыманьне, архіўны здымак

На пачатку верасьня ў Беластоку Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) затрымала ў Беластоку грамадзяніна Беларусі Ўладзіслава Н. па падазрэньні ў шпіянажы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі RMF FM, у яго знайшлі сьпіс беларускіх актывістаў, якія жывуць у Польшчы.

Мяркуецца, што Ўладзіслаў Н. зьбіраў інфармацыю пра прадстаўнікоў беларускай дыяспары і перадаваў яе за грошы КДБ.

Цяпер ABW выклікае на допыты людзей з гэтага сьпісу, каб высьветліць, ці сутыкаліся яны з пагрозамі або шантажом.

Затрыманага абвінавацілі ў дзейнасьці на карысьць замежнай выведкі супраць Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўная тэлевізія: Польскі шпіён хацеў атрымаць дакумэнты вучэньняў «Запад-2025»


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі шпіён Рубцоў інфармаваў ГРУ пра дзейнасьць беларускай апазыцыі ў Варшаве, — Wyborcza