Мэр Масквы паведаміў пра атаку дронаў

Ілюстрацыйнае фота

Масква і Падмаскоўе ўвечары 22 верасьня падвергліся нападу бесьпілётнікаў, паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.

Паводле яго, сродкі супрацьпаветранай абароны адбілі атаку. Пазьней Сабянін паведаміў, што былі зьбітыя дзевяць бесьпілётнікаў і што, паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых няма.

Паведамленьне Сабяніна зьявілася пасьля таго, як у сацсетках пра выбухі паведамлялі жыхары розных раёнаў Масквы. Расейскае выданьне «База» паведаміла аб прыпыненьні працы маскоўскіх аэрапортаў, афіцыйна пра гэта пакуль не абвяшчалася. Мяркуючы па сэрвісе Flightradar24, некалькі авіярэйсаў на падлёце да Масквы паляцелі ў іншым кірунку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея ўзмацніла ўдары па Запарожжы. У Крыме заявілі аб пацэльваньні Ўкраіны па Фаросе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Беларусі паведамілі аб двух параненых беларусах у анэксаваным Расеяй Крыме