Міністэрства абароны Латвіі паведаміла, што падтрымлівае «аднаўленьне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэньне іх зноў у «балотныя экасыстэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар’ерамі на мяжы краіны з Расеяй і Беларусьсю.
Такія балоты могуць быць сурʼёзнай перашкодай для руху бронетэхнікі і пяхоты.
Шмат якія латвійскія балоты, у якіх здабывалі торф, у апошнія дзесяцігодзьдзі высахлі. Аднак латвійскія вайскоўцы падтрымліваюць ідэю зноў іх затапіць — у рамках падрыхтоўкі да магчымага ваеннага канфлікту з Расеяй, які яны ацэньваюць як вельмі верагодны. Яны падкрэсьліваюць, што тарфяныя балоты, калі іх зноў затапіць, могуць стаць «істотным унёскам ва ўмацаваньне абараназдольнасьці краіны, выконваючы функцыі натуральных перашкод на ўсходняй мяжы Латвіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO ўзмацняе абарону на ўсходнім флянгу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў у Польшчу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заходнім узьбярэжжы Латвіі знайшлі абломкі расейскага дрона