У аэрапортах Эўропы праблемы з рэгістрацыяй пасажыраў праз атаку хакераў, скасавалі дзясяткі рэйсаў

Пасажыры стаяць у чэргах на рэгістрацыю ў аэрапорце Хітроў (Лёндан) пасьля хакерскай атакі 20 верасьня 2025 году

У аэрапортах Бэрліну (Нямеччына), Лёндану (Вялікая Брытанія) і Брусэлю (Бэльгія) другі дзень запар адбываюцца збоі ў сыстэмах рэгістрацыі пасажыраў і багажу.

Як паведамілі агенцтвы dpa і AFP, збоі адбыліся праз атаку хакераў на IT-правайдэра Collins Aerospace увечары 19 верасьня. Гэтая кампанія працуе ў сфэры авіяцыйнай і касьмічнай тэхнікі, а таксама распрацоўвае сыстэмы для ваенных цэляў.

Collins Aerospace надавала паслугі па рэгістрацыі і абслугоўваньні пасажыраў у аэрапортах Бэрліну, Брусэлю, Дубліна і Лёндану.

У аэрапорце ў выніку атакі сыстэмы рэгістрацыі і пасадкі на самалёты вымушаныя былі перанакіраваць або скасаваць 44 з 257 заплянаваных на 21 верасьня рэйсаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўраюсьце паведамілі пра пасьпяховую апэрацыю супраць прарасейскіх хакераў