Ці ўдасца прымусіць Лукашэнку адступіць? Пра гэта ў эфіры Свабоды разважае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.
Таксама ў падсумаваньні падзеяў тыдня гаворка пойдзе пра чарговае памілаваньне Лукашэнкам групы палітвязьняў, адзначэньне ўладамі так званага Дня народнага адзінства 17 верасьня і Дня беларускай кнігі ў Празе.
0:00 – Чарговы ўказ аб памілаваньні
6:15 – Што чуваць пра Міколу Статкевіча
29:08 – Драматычныя гісторыі вызваленых палітвязьняў
34:35 – Калі адкрыюць мяжу. Ці будзе Кітай ціснуць на Лукашэнку ў справе саступак Варшаве
45:00 – Ці ўдаецца ўладам прышчапляць новае сьвята 17 верасьня
51:55 – Навінкі беларускай літаратуры падчас крызісу чытаньня
«Кітай — магутная дзяржава і ён можа націснуць. Але ці захоча ён выкручваць рукі Лукашэнку, тут я няўпэўнены. Гэта вострая сытуацыя з абодвух бакоў, таму што Польшча таксама пайшла ва-банк у гэты пытаньні. А Польшча мае свае абавязкі перад Кітаем і прад ЭЗ. Гэта транзытная, як і Беларусь, краіна. Тавары з Кітаю ідуць у Нямеччыну і далей у ЭЗ. Таму палякі ў пэўнай ступені падвялі і саюзьнікаў. Дамаю, што кітайцы мякка маглі паўшчуваць і польскі бок. Ня ўпэўнены, што Кітай будзе ціснуць. Я бачыў паведамленьне, што кітайскія фірмы ўжо пачынаюць прамацваць іншы маршрут. Лукашэнка чухае патыліцу, але ён вельмі баіцца падацца слабым. Ён будзе вытрымліваць паўзу і можа зрабіць пэўныя саступкі. Напрыклад, вызваліць Пачобута або польскага манаха, якога нядаўна затрымалі за нібыта шпіянаж. Але зробіць ён гэта празь зьдзелку з Трампам, каб гэта выглядала як яго дамова зь вялікай краінай». — сказаў Класкоўкі.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.