«Мы таксама вылучаем ідэю арганізацыі сустрэчы найвышэйшых адказных асобаў рэгіянальных арганізацыяў ASEAN, АДКБ, ШАС, СНД, Нарады аб узаемадзеяньні і мерах даверу ў Азіі, Рады супрацы краін Пэрсыдзкай затокі з мэтай абмеркаваньня праблемных аспэктаў фармаваньня бясьпечнай прасторы ў Эўразіі», — сказаў Андрэй Маціевіч, выступаючы на форуме ў Кітаі. Тэкст яго выступу апублікавала прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі.
Сярод працэсаў, якія дэстабілізуюць сьвет, беларускі вайсковец назваў разбалянсаванасьць усясьветнай эканомікі, зьвязаную зь пераразьмеркаваньнем сфэраў уплыву і наступствамі санкцыйнага ціску, рост пагрозаў «палітычнага ціску і экстрэмізму» і аслабленьне ўплыву міжнародных інстытутаў бясьпекі.
«Істотна нэгатыўна ўплываюць і транснацыянальныя праблемы, якія нікуды ня зьніклі — напрыклад, нелегальная міграцыя, незаконнае абарачэньне наркотыкаў, зброі і боепрыпасаў, кібэрзлачыннасьць, экалягічныя катастрофы, харчовая і біялягічная бясьпека, праблемы ў глябальнай сыстэме здароўя і шмат іншага», — сказаў Андрэй Маціевіч.
У той жа час ён не згадаў таго, што Беларусь падтрымала расейскую агрэсію супраць Украіны, а гэтая вайна паўплывала на сыстэму бясьпекі ў сьвеце, а таксама справакаванага супольна з Расеяй мігранцкага крызісу на межах з краінамі Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рытуальны саміт і амбіцыйныя прапановы ЛукашэнкіАляксандар Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзеньня глябальнага саміту ў лістападзе 2024 году на саміце АДКБ ў Астане (Казахстан). Экспэрты адразу назвалі гэтую ініцыятыву ўтапічнай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча ўжыла эканамічную «ядзерную зброю», перакрыўшы мяжу — палітычны аналітык Вадзім Мажэйка