Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, да 31 сьнежня 2025 году Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі павінна на бясплатнай аснове прыняць з уласнасьці Interrail Holding 50 адсоткаў акцыяў вартасьцю 25 тысяч даляраў.
Да канца году кампанію перададуць у «гаспадарчае вядзеньне» Берасьцейскага аддзяленьня Беларускай чыгункі.
У студзені 2023 году ўрад Беларусі ўключыў беларуска-швайцарскае ТАА «ТрансРэйл-БЧ» у пералік юрыдычных асобаў, акцыянэрам якіх забаранілі адчужэньне акцыяў, бо яны паходзяць з замежных краін, што чыняць «недружалюбныя дзеяньні датычна да беларускіх юрыдычных асобаў». Першы такі пералік зацьвердзілі 1 ліпеня 2022 году, а потым яго дапоўнілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўвялі чарговыя абмежаваньні і зборы для кампаній зь «недружалюбных» краінаўКампанію «ТрансРэйл-БЧ» зарэгістравалі ў чэрвені 1994 году. Яе заснавальнікамі выступілі Беларуская чыгунка і АТ Interrail Holding (Швайцарыя). Кампанія мае статус афіцыйнага экспэдытара Беларускай чыгункі і займаецца ня толькі транспартаваньнем грузаў, але таксама іх суправаджэньнем, у тым ліку афармленьнем транспартных і мытных дакумэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад апублікаваў парадак просьбаў замежных кампаній аб адчужэньні беларускіх актываў