Як паведамляе «Наша Ніва», у Менску пачаўся суд над фігурантамі маштабнай і гучнай «малочнай справы», у цэнтры якой — спонсар першай прэзыдэнцкай кампаніі Лукашэнкі Генадзь Скітаў, а таксама былы міністар сельскай гаспадаркі і памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло.
Першапачаткова, паводле КДБ, падазраваных было 26 чалавек, але на лаве падсудных апынуліся 18 зь іх. Іх абвінавачваюць па 12 крымінальных артыкулах».
Схему крадзяжоў з малочных заводаў і бюджэту патлумачыў Аляксандр Лукашэнка падчас паседжаньня ў лістападзе 2023 года.
Лукашэнка сьцьвярджаў, што за кошт розьніцы цэнаў у Беларусі і Расеі, даходы ўсіх удзельнікаў злачыннай схемы складалі не менш як дзесяць мільёнаў даляраў у год. У якасьці прыкладу Лукашэнка прывёў кампанію «Бабуліна крынка» з Магілёва. Высьветлілася, што з верасьня 2019 года (тады прадпрыемства ўзначаліў Генадзь Скітаў) ён атачыў сябе даверанымі асобамі і сваякамі і пачаў новую палітыку збыту, цалкам замкнуўшы на сябе фінансавыя патокі. Для рэалізацыі схемы Скітаў наўмысна назапашваў складзкія запасы і дамагаўся для свайго прадпрыемства зьніжэньня індыкатыўнай цаны. Гэта дазваляла спачатку прадаваць малочныя тавары з мінімальнай нацэнкай, а затым рэалізоўваць гэты ж тавар канчатковаму спажыўцу праз падстаўныя фірмы па больш высокай цане.
Ігар Брыло, якога зьнялі з пасады памочніка Лукашэнкі — інспэктара па Віцебскай вобласьці «ў сувязі за ўчыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай цывільнай службе».
Акрамя таго, шляхам подкупу асобныя камэрсанты мелі магчымасьць атрымліваць у першую чаргу малочную прадукцыю, закупляючы прадукцыю па цане ніжэйшай за ўстаноўлены індыкатыў.
Кіраўнік КДБ Іван Тэртэль, які ўдзельнічаў у нарадзе, тады дапоўніў, што па гэтай справе затрыманыя ўжо 26 чалавек і 15 чалавек арыштаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС абяцае новыя крымінальныя справы супраць карупцыянэраў у мясной і малочнай галінахПраз два гады пасьля першых арыштаў у Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд «малочнай справы», піша «Наша Ніва».
Цэнтральныя фігуры справы: былы кіраўнік «Бабулінай крынкі» Генадзь Скітаў і ягоны брат Сяргей Элькінд, а таксама былы памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласьці і міністар сельскай гаспадаркі Ігар Брыло.
У поўным сьпісе падсудных Віктар Скітаў, сын Генадзя Скітава, дырэктар філіі «Бабулінай крынкі», Арцём Зубель, першы намесьнік дырэктара «Бабулінай крынкі», сын былога намесьніка начальніка шчучынскай міліцыі, Галіна Ціцянкова, намесьніца дырэктара «Бабулінай крынкі», пасьля ўзначаліла гаспадарку «Новая Друць» у Бялыніцкім раёне, Аляксей Драніца, начальнік аддзела зьнешнеэканамічнай дзейнасьці «Бабулінай крынкі», Дзяніс Ліньнік, дырэктар філіяла «Асіповіцкі» «Бабулінай крынкі», былы начальнік Барысаўскага РУУСа, Сяргей Петражыцкі, дырэктар «Віцебскмясмалпрама», Уладзімір Сіруць, «галоўны сябар» Генадзя Скітава, кіраўнік шэрагу афіліяваных кампаній, Сяргей Качанаў, дырэктар віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты» і іншыя.
Агулам 18 чалавек, хаця напачатку справы КДБ заяўляў, што фігурантаў 26. Яны праходзяць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу, такіх як «Атрыманьне хабару», «Перавышэньне ўлады», «Махлярства ў буйным памеры», «Пасярэдніцтва пры дачы хабару» і іншых, менш цяжкіх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнага лесьніка — у турму, сэнатарку пасьля вызваленьня — на фабрыку. Як Лукашэнка звальняе набліжаных да сябе людзей ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб не заседжваліся. Чаму Лукашэнка памяняў Галоўчанку на Турчына