17 верасьня 2025 года прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітвязьнямі і запатрабавалі неадкладна вызваліць 17 чалавек Аліну Шаўцову, Ільлю Ходаса, Віталя Цынкеля, Віктара Турчэніка, Людмілу Шрубок, Алену Жукаву, Вольгу Пракопчык, Натальлю Краўчук, Лілію Юруць, Ірыну Дабрыновіч, Леаніда Шпеца, Івана Замяціна, Аляксандра Вараб’я, Кірыла Пазьняка, Рамана Сароку, Аляксея Друпава, Надзею Ляшук.
Паводле «Вясны» цяпер 1181 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме, паводле ініцыятывы dissidentby — 1317.
Правваабаронцы адзначаюць, што пазбаўленьне волі і крымінальная адказнасьць за розныя формы пратэстнай актыўнасьці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмэнт падаўленьня грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказваньняў. Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заяву падпісалі:
- Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
- Respect-Protect-Fulfill;
- Беларускі Хэльсінкскі камітэт;
- Прававая ініцыятыва;
- Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава;
- Беларускі ПЭН;
- Офіс па правах людзей з інваліднасьцю;
- Lawtrend.