У Варшаве Служба аховы дзяржавы затрымала двух грамадзян Беларусі, якія кіравалі дронам над урадавымі будынкамі на Паркавай вуліцы і Бэльвэдэрам — прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй.
Пра гэта напісаў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск ў X.
Дрон быў нэўтралізаваны, а асобы, якія ім кіравалі, затрыманыя на месцы. Паліцыя высьвятляе абставіны інцыдэнту, паведаміў Туск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туск паспрачаўся з Трампам наконт уварваньня дронаў у Польшчу