Такое меркаваньне ў эфіры Polskie Radio 3 выказаў кіраўнік камісіі Сэйму Польшчы ў замежных справах Павал Коваль, камэнтуючы зьняцьцё амэрыканскіх санкцый зь «Белавія» і вызваленьне з наступнай дэпартацыяй больш за 50 палітвязьняў.
«За апошнія 20 год мы бачылі ўжо не адзін такі разварот палітыкі, у тым ліку з боку Амэрыкі. Таму я адказваю, што гэта нічога ня дасьць. Мы вельмі добра гэта ведаем, бо жывем тут і маем права выказвацца наконт гэтага. Гэта як калі б амэрыканскія палітыкі казалі нам аб пытаньнях адносін з Мэксыкай, з Канадай, тады варта было б паслухаць, бо яны блізка» — сказаў палітык.
«Мы блізка да Беларусі, ведаем гэты рэжым, ведаем, што яны трымаюць за кратамі яшчэ некалькі тысячаў вязьняў. Ведаем, што жорстка атакуюць польскую меншасьць, забралі ўласнасьць польскай меншасьці, зьнішчаюць польскую культурную спадчыну, у тым ліку могілкі, зьнішчаюць каталіцкую царкву, перасьледуюць ксяндзоў», — сказаў старшыня соймавай камісіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналісты, актывісты, філёзаф. Хто сярод вызваленых 11 верасьняПаводле слоў Коваля, ён накіраваў адпаведныя лісты сваім калегам у Кангрэсе ЗША — кіраўнікам зьнешнепалітычных камісіяў Палаты прадстаўнікоў і Сэнату.
«Я хачу, каб яны ведалі, як сёньня ідуць справы з Лукашэнкам, каб яны не былі наіўнымі», — дадаў Коваль.
Ён чакае, што амэрыканскі бок можа хутка расчаравацца ў спробах перацягнуць Лукашэнку на Захад.
«Менавіта таму мая рэакцыя — гэта сумесь крытыкі і спакою, таму што я ведаю, што яны хутка зразумеюць, што гэта немагчыма, бо Лукашэнка — усяго толькі частка расейскай сыстэмы. Калі вы хочаце ліквідаваць Лукашэнку ці праводзіць іншую палітыку ў Беларусі, трэба зрынуць Пуціна. Усё проста», — сказаў кіраўнік камісіі Сэйму Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы: рашэньне ЗША наконт «Белавія» было аднабаковым і не зьмяняе пазыцыі Літвы