Зьявіліся зьвесткі пра зьнікненьне барда Аляксея Галіча

Аляксей Галіч

Сувязь зь менскім настаўнікам і бардам Аляксеем Галічам зьнікла каля 2 тыдняў таму. У школе, дзе ён працуе, нічога ня кажуць пра яго.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што перастаў выходзіць на сувязь сьпявак, гід і пэдагог Аляксей Галіч.

Паводле словаў ягоных сяброў, сувязь з Аляксеем зьнікла каля 2 тыдняў таму, яго тэлефон выключаны. Ён не выходзіць на працу ў сваёй гімназіі № 15 Менску.

У самой гімназіі на пытаньне, дзе настаўнік Галіч, адказалі, што ня могуць даць такіх зьвестак.
Сілавыя органы таксама нічога не паведамляюць пра яго.

Паводле крыніц Свабоды, сьведкі бачылі, як Галіча выводзілі з дому два чалавекі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі палітвязьнямі прызналі яшчэ 30 чалавек — зьняволеных за абразы чыноўнікаў, Лукашэнкі і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў