Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні расейскага ведамства, трэнаваліся ў супрацьдзеяньні высадцы «дэсанту ўмоўнага праціўніка на ўзьбярэжжа ў Калінінградзкай вобласьці».
На другім этапе морскія пяхотнікі ўступілі ў бой з дэсантам умоўнага праціўніка і выканалі баявыя стрэльбы з стралковай зброі і ўзбраеньня бронетранспартэраў БТР-82А.
У імітацыі абароны ўзьбярэжжа выкарысталі баявы ракетна-гарматны комплекс «Беражок», пры дапамозе якога зьнішчылі морскі бесьпілётнік праціўніка. Увесь час вучэньняў на гэтым этапе бамбавікі Ту-22м3 патрулявалі нэўтральныя воды Баранцавага мора.
Звышгукавыя бамбавікі Ту-22м3 таксама над Баранцавым морам цягам чатырох гадзін практыкаваліся ў «навучальна-баявых задачах».
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 15 верасьня адзін з этапаў вучэньняў «Запад-2025» адбудзецца на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Менскай вобласьці. Туды прыехаў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковы аналітык: Пуцін і Лукашэнка адпрацоўваюць тры стратэгіі вайны з Захадам